Дыскусіі на тэму смяротнага пакарання прайшлі ў рэгіёнах

2015 2015-11-23T12:38:28+0300 2015-11-23T13:11:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/img_3085.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паліна Сцепаненка падчас прэзентацыі кнігі "Смяротнае пакаранне ў Беларусі" на сустрэчы ў Магілёве

Паліна Сцепаненка падчас прэзентацыі кнігі "Смяротнае пакаранне ў Беларусі" на сустрэчы ў Магілёве

Сустрэчы прысвечаныя тэме смяротнага пакарання прайшлі днямі ў Воршы і Магілёве. На мерапрыемствах быў зладжаны паказ дакументальнага фільма “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” і прэзентацыя кнігі “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”. Таксама адбыліся дыскусіі на тэму “Смяротнае пакаранне – гэта забойства”.

У мерапрыемствах узялі ўдзел каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда, рэжысёр Віктар Трацякоў і ўкладальніца кнігі – Паліна Сцепаненка.

Сустрэча ў Воршы адбылася ў дзень абвяшчэння чарговага смяротнага прысуду. Праваабаронца Андрэй Палуда адзначыў, што часта людзям наўпрост не хапае інфармацыі па тэме смяротнага пакарання:

Дыскусія прайшла на фоне вынясення новага смяротнага прысуду:  у гэты дзень у Гародні вынесены прысуд Івану Куляшу. Дыскусія была вельмі гарачая. Падчас такіх сустрэчаў часта высвятляецца, што некаторыя людзі папросту не ведаюць, што смяротнае пакаранне існуе ў Беларусі. Падчас сустрэчы ў Воршы было шмат спрэчак, і гэта яшчэ адзін паказчык важнасці тэмы. Адчуваецца, што людзям часта не хапае інфармацыі па такой тэме, як смяротнае пакаранне.

У Магілёве прысутныя змаглі праглядзець фільм “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”, зроблены з дапамогай валанцёраў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і абмеркаваць аргументы “за” і “супраць” выкарыстання вышэйшай меры пакарання.

Раней беларусы проста не задумваліся над тэмай смяротнага пакарання. Зараз я бачу, што людзей турбуе гэтая тэма, што матэрыялы аб гэтым збіраюць мноства каментароў, а падобныя сустрэчы - вялікую колькасць удзельнікаў. Я веру, што разам мы прыйдзем да патрэбнага рашэння і адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, - адзначыў Андрэй Палуда.

Нагадаем, Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне. У гэтым годзе ўжо вынесены другі смяротны прысуд - Івану Куляшу. Актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", якая праводзіцца ў краіне з 2009 года, прапануюць усім жадаючым падпісаць петыцыю з заклікам да беларускіх уладаў адмяніць смяротнае пакаранне ў краіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international