viasna on patreon

У Воршы дыскутавалі на тэму смяротнага пакарання

2015 2015-11-21T12:33:00+0300 2015-11-23T09:36:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-smiarotnae-film-3.jpg
У Воршы дыскутавалі на тэму смяротнага пакарання

У Воршы дыскутавалі на тэму смяротнага пакарання

20-га лістапада ў Воршы адбыўся паказ фільма „Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”, прэзентацыя кнігі “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” і дыскусія на тэму „Смяротнае пакаранне – гэта забойства”. Мерапрыемства прайшло з удзелам каардынатара кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэя Палуды, рэжысёра фільма Віктара Трацякова і ўкладальніцы кнігі – Паліны Сцепаненкі.

Дыскусія адбылася ў дзень вынясення чарговага смяротнага прысуду. Андрэй Палуда адзначыў:

-Дыскусія прайшла на фоне вынясення новага смяротнага прысуду: у гэты дзень у Гародні вынесены прысуд Івану Куляшу. Дыскусія была вельмі гарачая. Падчас такіх сустрэчаў часта высвятляецца, што некаторыя людзі папросту не ведаюць, што смяротнае пакаранне існуе ў Беларусі. Падчас сустрэчы ў Воршы было шмат спрэчак, і гэта яшчэ адзін паказчык важнасці тэмы. Такія сустрэчы ў рэгіёнах надзвычай цікавыя. На іх прыходзяць самыя розныя людзі – рознага ўзросту. Адчуваецца, што людзям часта не хапае інфармацыі па такой тэме, як смяротнае пакаранне. Дыскусія адбылася ў межах ініцыятывы „Мы аршанцы, мы беларусы”.

У Воршы дыскутавалі на тэму смяротнага пакарання
У Воршы дыскутавалі на тэму смяротнага пакарання

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства