У Гомелі могуць быць вынесеныя два новыя смяротныя прысуды

2015 2015-11-19T16:52:11+0300 2015-11-19T16:56:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rasstrel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 лістапада Гомельскі абласны суд пачаў слуханні крымінальнай справы па трайным забойстве. Абвінавачваюцца ў забойстве сваіх сваякоў жыхары Жлобіна, Аляксандр і Рубіна, абое 1992 года нараджэння. Жорстка злачынства было здзейснена ў кастрычніку мінулага году. Спачатку ў лесе пад Жлобінам быў знойдзены аўтамабіль с парэшткамі забітых мужа і жонкі і іх старэйшага сына, мясцовых жыхароў. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманы малодшы сын забітых і нявестка – жонка забітага старэйшага брата.

У сям'і, якая належыць да нацыянальнай меншасці рома, пражывалі пяць дарослых з дзецьмі. Гэта два браты, іх бацькі і нявестка, жонка старэйшага брата. Паміж малодшым братам сямейства і нявесткай ў нейкі час паўстала любоўная сувязь, аднак бацькі, даведаўшыся пра гэта, выказалі сваё непрыманне дадзенай сітуацыі. Тады маладыя людзі вырашылі пазбавіцца ад сваіх сваякоў. Пара вырашыла забіць сваіх бацькоў і старэйшага брата, а затым адвезці на аўтамабілі ў лес і спаліць, каб замесці сляды.

Судовае паседжанне па хадайніцтве абвінавачаных пройдзе ў закрытым рэжыме. Аб гэтым прасілі ў хадайніцтве абвінавачаныя, матывуючы гэта нежаданнем, каб пры прысутных агучваліся падрабязнасці іх асабістага жыцця. Аляксандр жанаты, хоць і не жыве з жонкай, у яго трое непаўналетніх дзяцей. Рубіна таксама жыла з мужчынам (забітым старэйшым братам), у яе было двое дзяцей, 2009 і 2014 нараджэння. Цяпер над дзецьмі апякунства ўстанавіла маці Рубіны.

Абодва абвінавачаныя раней не судзімыя, і ён і яна маюць адукацыю шэсць класаў. За забойства траіх чалавек Аляксандру пагражае смяротнае пакаранне. Беларускае заканадаўства не прадугледжвае для жанчын смяротнае пакаранне, максімум – 25 гадоў пазбаўлення волі.

Днямі Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага мужчыны, абвінавачанага ў жорсткім забойстве дзвюх жанчын. Першай ахвярай стала маладая дзяўчына, 1990 года нараджэння. Яе забойства, спалучанае з выкраданнем і згвалтаваннем, ён здзейсніў у ліпені 2014 года. Праз амаль год у Гомелі пры аналагічных абставінах знікла яшчэ адна жанчына, 1988 года нараджэння. У ходзе яе пошуку следчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі ўстаноўлена, што абедзве жанчыны працавалі на адным прадпрыемстве, зніклі раніцай і ў адным і тым жа месцы.

Па падазрэнні быў затрыманы мужчына, які працаваў на тым жа прадпрыемстве, што і зніклыя жанчыны. З абедзвюма ён быў знаёмы. У ходзе следства ўстаноўлена, што з мэтай выкрадання мужчына падманваў сваіх ахвяр, каб яны селі да яго ў аўтамабіль. Затым вёз іх у свой гараж, дзе утрымліваў і гвалтаваў, а затым забіваў. Цела жанчын ён вывозіў на сваім аўтамабілі і закопваў у лясным масіве ў Гомельскім раёне.

Мужчыну прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па ч.2 арт.139 (забойства), ч.1 і ч.2 арт.166 (згвалтаванне), ч.2 арт.167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару), ч.1 ст.182 (выкраданне чалавека), ч.1 і ч.2 арт.205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса. Справа перададзена ў суд. Мужчыну пагражае смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international