Жыхары Круглянскага раёна адзначаюць грубасць супрацоўнікаў міліцыі

2015 2015-11-19T16:15:23+0300 2015-11-19T16:15:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjant-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас маніторынгу грамадскага меркавання аб працы Круглянскага РАУС супрацоўнікамі штаба МУС Рэспублікі Беларусь жыхары Круглянскага раёна вынікі асобных накірункаў службовай дзейнасці РАУС адзначылі як недастатковыя і патрабучыя падвышэння эфектыўнасці.

У прыватнасці, жыхары Кругляншчыны ўказалі на неабходнасць узмацнення службовай дысцыпліны сярод асабовага складу РАУС. Больш за тое, 11,6% грамадзян указалі на факт праяўлення грубасці і бестактоўнасці работнікамі міліцыі, 12% апытаных былі сведкамі, калі нарад міліцыі не адрэагаваў на парушэнне грамадскага парадку, 2,4% лічаць, што іх зварот у міліцыю быў праігнараваны, 6,7% не давяраюць міліцыі Круглянскага раёна. Разам з тым, 60,7% жыхароў Круглянскага раёна гатовы дапамагчы супрацоўнікам РАУС у барацьбе са злачыннасцю.

На пытанне аб даверы да супрацоўнікаў міліцыі раёна толькі 32,7% апытаных адказалі ( у 2014 г. – 33,3%), што цалкам давяраюць супрацоўнікам РАУС, 44,7% грамадзян давяраюць не ў поўнай меры, а яшчэ 6,7% апытаных наогул выказалі свой недавер работнікам круглянскай міліцыі.

Толькі 28,9% рэспандэнтаў адзначылі праяўленне з боку супрацоўнікаў міліцыі такіх якасцяў, як ветлівасць, уважлівасць, 39,7% убачылі высокі прафісіяналізм, і 54,9% задаволены прыняццем усіх неабходных мер супрацоўнікамі Круглянскага РАУС па іх зваротам.

У поўнай бяспецы ад злачынных замахаў адчуваюць сябе 49,3% жыхароў Круглянскага раёна.

Маніторынг грамадскага меркавання аб працы Круглянскага РАУС супрацоўнікамі штаба МУС Рэспублікі Беларусь праводзіўся з 22 па 23 верасня 2015 г. шляхам ананімнага анкетавання грамадзян, аднак вынікі яго былі надрукаваныя ў раённай газеце “Сельскае жыццё” толькі на мінулым тыдні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international