Інфармацыйная кампанія "За Мір!": з 23 па 29 лістапада

2015 2015-11-19T10:02:40+0300 2015-11-19T10:19:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mir-bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Плакат інфармацыйна-асветніцкага тыдня "Мы - за Мір!"

Плакат інфармацыйна-асветніцкага тыдня "Мы - за Мір!"

Трэба шмат перажыць, каб стаць чалавекам.

Сэнт-Экзюперы А.

У гэтым свеце мілітарызмам прасякнута ўсё - пачынаючы ад калыскі і цацак і заканчваючы сістэмай адукацыі (чаго толькі варты прадмет "дапрызыўная падрыхтоўка" для хлопчыкаў у школе і святкаванне 23 лютага).

Ці наведвала Вас калі-небудзь думка, што мы жывем ужо ў іншую эпоху - эпоху прагрэсу, асветы, эпоху, дзе культ сілы сам па сабе з'яўляецца смешным і няспелым, і час пераходзіць на больш складаныя інтэлектуальныя канструкцыі? Гісторыя захоўвае ў сабе мноства ўспамінаў пра жахі вайны і ваенныя канфлікты, якія па вялікім рахунку не прыводзяць да прагрэсу і развіццю чалавецтва.

Запрашаем прыняць удзел у інфармацыйна-асветніцкім тыдні "За Мір!", які пройдзе 23 - 29 лістападзе 2015. Арганізатары акцыі - маладыя людзі з розных арганізацый і ініцыятыў, што падзяляюць прынцыпы міратворчасці і ненасілля, якія хочуць расказаць аб недапушчальнасці і абсурднасці вайны ў любых яе праявах. Галоўная мэта гэтай кампаніі - пошукі аднадумцаў для фарміравання міратворчага руху ў Беларусі. Бо вядома, калі шмат людзей у адзін і той жа час думаюць пра нешта, то гэта спраўджваецца.

У межах кампаніі плануецца:

- уводны курс па правах чалавека і пра тое, як яны звязаны з тэмай міратворчасці - у Мінску (23 лістапада), Гомелі (24 лістапада) і Магілёве (28 лістапада) - для ўдзелу неабходна запоўніць анкету. Усе семінары пачынаюцца  з 18:30.

- увесь тыдзень - тэатральны воркшоп сумесна з Беларускім Свабодным Тэатрам (анкета для ўдзелу - https://goo.gl/itceiN );

- сумесна з «Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі» (ECLAB) лекцыя ад Кацярыны Кузняцовай па тэме "Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа: per humanitatem ad pacem (праз гуманізм да міру)" 26.11 ў 19-00 па адрасе вул. Кастрычніцкая, 19, аўд. 204, як знайсці;

- творчая майстэрня "Прышчэпка ад мілітарызму" 29 лістапада (нядзеля) з 13.30 да 16.30,  дзе мы паспрабуем сябе ў ролі мастакоў-міратворцаў (месца правядзення арт-прастору "Тэрмiн дзеянне", 2. вуліца Шчорса,  мапу можна знайсці тут).

Калі Вы верыце ў эвалюцыю чалавецтва - мы чакаем Вас!

Пішыце вашыя прапановы па далучэнні да кампаніі таксама на belmpd@gmail.com.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international