МУС спыніла перапіску з Леанідам Кулаковым па факце жудасных умоў утрымання ў ІЧУ

2015 2015-11-19T08:50:03+0300 2015-11-19T09:33:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulakou_leanid_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў (фота з сацсетак)

Леанід Кулакоў (фота з сацсетак)

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў, які скардзіўся на ўмовы ўтрымання ў Смалявіцкім ІЧУ ў адпаведныя інстанцыі, напрыканцы кастрычніка атрымаў адказ з Упраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС. Кулакову паведамілі, што па яго звароце “была праведзена пільная праверка".

"У ходзе праверкі ўстаноўлена, што асобныя недахопы ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ІЧУ Смалявіцкага РАУС былі абумоўленыя аб'ектыўнымі прычынамі і не з'яўляліся следствам нядобрасумленных адносінаў да выканання службовых абавязкаў супрацоўнікамі ІЧУ…

У 2015 годзе ў ІЧУ Смалявіцкага РАУС праведзеныя работы ў выглядзе замены ўнутраных сетак каналізацыі, вадаправода і гарачага водазабеспячэння; ўнутранага аздаблення памяшканняў санпрапускніка і пакоя падагрэву ежы (тынкоўка, афарбоўка сцен і столяў, абліцоўка сцен пліткай, укладка падлогі пліткай «грэс»).

У цяперашні час завершаны работы па мантажы ў камерах ІЧУ сталоў і лавак з пасадачнымі месцамі па колькасці месцаў у камерах, а таксама тумбачкамі для захоўвання туалетных прыналежнасцяў”.

Такі адказ не задаволіў актывіста, паколькі касметычныя працы не змянілі кардынальна жудасныя ўмовы ўтрымання ў Смалявіцкім ІЧУ і ён паўторна звярнуўся да кіраўніка МУС Беларусі.

 

У адказе, які Кулакоў атрымаў 16 лістапада  з МУС Беларусі паведамляецца наступнае:

“У ходзе вывучэння матэрыялаў праверак па аналагічных зваротах, накіраваных ў УУС Мінскага аблвыканкама і МУС Рэспублікі Беларусь, устаноўлена, што “парушэння законнасці з боку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не выяўлена, пра што  Вам было паведамлена адпаведным чынам….  А таму “перапіска з Вамі па ўказаных у заяве фактах спыненая”.

Леаніду Кулакову, у выпадку нязгоды з адказам які падпісаў намеснік МУС М. Мельчанка, прапанавана звярнуцца ў суд.

Нагадаем, што парушэнняў, звязаных з умовамі ўтрымання ў ІЧУ Смалявіцкага РАУСа не ўбачыла і пракуратура Смалявіцкага раёна.

Адказ на скаргу Леаніда Кулакова з МУС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international