Наглядная скарга па справе незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай не задаволеная

2015 2015-11-18T16:28:12+0300 2015-11-18T16:28:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна атрымала адказ на сваю скаргу ад старшыні Брэсцкага абласнога суда Тамары Сучок. Журналістка прасіла адмяніць рашэнні абласнога і Ленінскага раённага судоў Брэста, згодна з якімі яна была прызнана вінаватай у парушэнні ч.2 арт 22.9 КаАП за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі (на Беларускае Радыё Рацыя) і пакарана штрафам у памеры 40 базавых велічынь. Падставай для судовага разбіральніцтва стала нібы інтэрв’ю з капітам ДАІ Брэсцкага раёна Сяргеем Неліповічам 8 студзеня, размешчанае на сайце Радыё Рацыя. Гэтае інтэрв’ю “вельмі абурыла” Неліповіча, паколькі “зневажала яго гонар і годнасць”, як ён выказваўся ў судзе.

Т. Шчапёткіна паведаміла суду, што ніякага інтэрв’ю з Неліповічам не рабіла і яго на сайце не было. Папрасіла падчас судовага працэсу праверыць на сайце матэрыялы за 8 студзеня. Суддзя суда Ленінскага раёна Аляксандр Семянчук і суддзя абласнога суда Наталля Сурма хадайніцтва адхілілі: маўляў, ім і так даставерна вядома. Не звярталі ўвагу суддзі і на блытаніну ў паказаннях С. Неліповіча: то ён да 8 студзеня не бачыў Шчапёткіну, то бачыў. Інтэрв’ю, якое прынізіла яго гонар і годнасць, у яго бралі то каля будынка раённага суда, то ў самім будынку. Саму назву інтэрв’ю на сайце супрацоўнік міліцыі не памятаў. Якія менавіта выразы і словы ў гэтым інтэрв’ю яго абурылі, узгадаць не змог.

Тым не менш Т. Сучок у сваім рашэнні адзначае, што якіх-небудзь дадзеных, што ўказваюць на магчымасць нагавору на Шчапёткіну сведкам Неліповічам, у матэрыялах справы не выяўлена. Яна пацвердзіла, што Шчапёткіна брала інтэрв’ю у С.Неліповіча, і яно размешчана на сайце Радыё Рацыя 8 студзеня, тамі і прыйшла да высновы, што адмяніць рашэнне судоў, па якіх Т.Шчапёткіна павінна выплаціць штраф, няма. “Выснова аб вашай вінаватасці ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч.2 арт 22.9 КаАП, сумневу не выклікае і з’яўляецца правільным”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international