Удзельнікаў свіслацкага фэсту выклікаюць у міліцыю

2015 2015-11-18T12:30:04+0300 2015-11-18T12:30:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hilman-sazonau-sud.jpg
Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч.

Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч.

18 кастрычніка гарадзенскім актывістам і праваабаронцам Уладзіміру Хільмановічу і Віктару Сазонаву паведамілі, што ў дачыненні да іх пачата адміністрацыйная справа, і што яны павінны з’явіцца каб даць тлумачэнні — расказаў нашаму радыё Віктар Сазонаў:

— Сёння з раніцы пазваніў інспектар Ленінскага РАУС Вайцешка і сказаў што нас выклікаюць па свіслацкай справе. Маўляў, заведзена адміністрацыйная справа і яму трэба ўзяць ад нас тлумачэнні. Канкрэтна мне ён сказаў, што мяне абвінавачваюць у незаконным пікетаванні і шэсці.

Таксама Віктару Сазонаву паведамілі, што суд адбудзецца ў Свіслачы. Традыцыйная акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага прайшла сёлета 31-га кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы. Раней мы паведамлялі, што адміністрацыйны пратакол складзены на свіслацкага актывіста Юрыя Глебіка. У сёлетнім фэсце ўдзельнічалі больш за сто чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international