viasna on patreon

Андрэй Гайдукоў нагадаў жыхарам Наваполацку пра зніклых палітыкаў (фота)

2015 2015-11-18T12:25:54+0300 2015-11-18T12:25:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-zniklyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў, Наваполацк, 2015 год.

Андрэй Гайдукоў, Наваполацк, 2015 год.

На тумбе для афішаў ён павесіў партрэты Змітра Завадскага, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага з надпісам "Беларусь памятае".

Мінакам ён раздаваў улёткі, пазначаныя лагатыпам БХД, дзе цытаваліся словы экс-палітвязня Мікалая Статкевіча – заклік прыйсці на акцыю, прымеркаваную да гадавіны рэфэрэндуму 1996 года.

"Перад рэфэрэндумам, каб аслабіць супраціў перавароту, быў пазбаўлены сваёй пасады міністар унутраных спраў Юры Захаранка, які заяўляў, што служыць найперш Закону. Ужо падчас рэфэрэндуму быў незаконна пазбаўлены пасады старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар. У 1999 годзе абодва яны былі выкрадзены і забіты. У чарговую гадавіну ўсталяваньня дыктатуры ў нашай краіне мы ўшануем памяць тых, хто ахвяраваў сваім жыцьцём дзеля свабоды Беларусі. Мы не ведаем, дзе пахаваны Юры Захаранка і Віктар Ганчар. Таму мы прыйдзем да месцаў, дзе яны працавалі — да будынкаў МУС і ЦВК, каб запаліць каля іх знічы памяці аб забітых", - гаварылася ва ўлётках, якія атрымалі навапалачане.

Паводле Андрэя Гайдукова, распаўсюд улётак прайшоў без эксцэсаў. Калі не лічыць таго, што ўлёткамі зацікавіўся мінак, які назваўся супрацоўнікам гарвыканкаму. Атрымаўшы ўлётку і праглядзеўшы яе, ён сышоў.

.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства