«1050 дзён самоты»

2015 2015-11-18T09:53:45+0300 2015-11-18T09:55:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiackaja-nata.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэлеканал «Белсат» 21 лістапада  пакажа дакументальны фільм рэжысёра Алега Дашкевіча «1050 дзён самоты». Гэтая стужка распавядае на прыкладзе сям’і былога палітвязня Алеся Бяляцкага пра атмасферу, у якой жывуць і працуюць беларускія праваабаронцы.

Лідар беларускіх праваабаронцаў, старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі быў асуджаны за дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсіяў. У адзін момант жыццё сям’і Бяляцкіх змянілася самым радыкальным чынам. Алесь апынуўся ў турме, ягоны сын Адам вымушаны быў ад’ехаць з краіны. У раптам апусцелай кватэры на доўгія тры гады засталася толькі адна Алесева жонка Наталля. Самотная, але непераможная жанчына... Гэты фільм пра вечныя чалавечыя пуцяводныя зоркі, без якіх існаванне любога з нас губляе ўсялякі сэнс. Гэты фільм пра веру, надзею і любоў. Гэты фільм пра перамогу годнасці над падступнасцю, праўды над маной, кахання над здрадай...
Прома-ролік фільма можна паглядзець ніжэй.

Цалкам фільм выйдзе ў эфір 21 лістапада ў 21-55.

«1050 дзён самоты»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international