viasna on patreon

Рабочыя прадпрыемства “Палімер” у Лунінцы дамагліся бяспечных ўмоў працы

2015 2015-11-17T22:17:53+0300 2015-11-17T22:17:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pracouny-kodeks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раней адміністрацыя прадпрыемства ігнаравала патрабаванні рабочых, якія тычыліся выканання заканадаўства аб ахове працы, што стварала пагрозу жыццю і здароўю тых, хто працуе на “Палімеры”.
Пасля калектыўнага звароту рабочых у пракуратуру Брэсцкай вобласці нарэшце было выдадзена прадпісанне аб правядзенні праверкі, а таксама створана рабочая група з прыцягненнем спецыялістаў дзяржаўных кантралюючых органаў. У часе праверкі выяўлена, што пасля рэканструкцыі будынак склада гатовай прадукцыі ААТ “Палімер” выкарыстоўвася не паводле мэтавага прызначэння. Пракуратура таксама прызнала слушнымі прэтэнзіі рабочых, якія тычыліся парушэнняў заканадаўства аб працы, санітарна-эпідэміялагічнага і прыродаахоўнага заканадаўства.

Па выніках праверкі пракурорам Лунінецкага раёна 8 службовых асобаў з адміністрацыі прадпрыемства прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Акрамя таго, кіраўніцтву “Палімера” загадана ў сціслы тэрмін ліквідаваць выяўленыя падчас праверкі парушэнні заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства