Беларускія праваабаронцы: “Украінцы разумеюць, што лепшы сродак абароны дзяржавы – мова і культура”

2015 2015-11-17T13:51:54+0300 2015-11-17T14:01:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/misia-lvov_-bibliotekao.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі Місіі падчас выступу на "жывой бібліятэцы" у Львове

Удзельнікі Місіі падчас выступу на "жывой бібліятэцы" у Львове

Падчас візіту ў Львоў праваабаронцы з Берасця распавялі пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама аб актуальных праблемах звязаных з заняпадам беларускай мовы. Шэраг мерапрыемстваў быў зладжаны ў Музеі-мемарыяле ахвяр акупацыйных рэжымаў “Турма на Ланскога”.

Беларускія правабаронцы прынялі ўдзел у “жывой бібліятэцы”, падчас якой наведвальнікі маглі атрымаць інфармацыю пра тое, якім чынам ажыцяўляецца праваабарончая дзейнасць у Беларусі і з якімі праблемамі сутыкаецца беларускае грамадства.

Апроч праблем у рэчышчы грамадзянскіх і палітычных правоў, моўнае пытанне застаецца ў спісе самых актуальных для Беларусі. Украінскі досвед у гэтым плане можа быць вельмі паказальным. Нам варта браць прыклад з нашых суседзяў, якія даўно ўсведамляюць, што лепшы сродак абароны дзяржавы – мова і культура. Гэта адна з тэм, на якой нам варта сканцэнтравацца ў супрацоўніцтве з украінскімі калегамі”, –  распавёў удзельнік місіі Уладзімір Вялічкін.

Праваабаронцы адзначылі вялікую цікаўнасць з боку мясцовых жыхароў да праблем беларускага грамадства.

Таксама берасцейцы наведалі фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека “Docudays UA”. Быў зладжаны семінар “Мастацкія сродкі кіно як інструмент развіцця крытычнага мыслення і процідзеяння маніпуляванню свядомасцю”, які праводзіла Алена Куцэнка, кіраўнік Крымскай філіі Асацыяцыі дзеячоў кінаадукацыі і медыяпедагогікі. Падчас семінару была абмеркавана неабходнасць фармавання крытычнага мыслення пры атрыманні інфармацыі з розных крыніц медыя. Усе мерапрыемствы праходзілі пры падтрымцы Цэнтра грамадскіх і палітычных даследванняў “СІМ”, з якім супрацоўнічаюць беларускія праваабаронцы.

Нагадем, другі візіт берасцейскіх праваабаронцаў у Львоў быў зладжаны ў межах Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне. Мэта гэтага візіту – пашырэнне стасункаў, абмен досведам паміж беларускімі і ўкраінскімі праваабарончымі арганізацыямі і распрацоўка далейшых сумесных праектаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international