На скаргі жыхара Крычава пракуратура і Следчы камітэт не дае адказаў

2015 2015-11-17T13:22:34+0300 2015-11-17T13:22:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікалай Федарэнка кажа пра тое, што ў адносінах да яго парушаецца заканадаўства – пракуратура Крычаўскага раёна і раённы аддзел Следчага камітэта не адказваюць на яго пісьмовыя скаргі. Між тым тэрміны адказаў на яго звароты ўжо даўно сышлі.

13 лістапада Мікалай Федарэнка ў чарговы раз наведаў пракуратуру Крычаўскага раёна, зарэгістраваў там сваю заяву на імя пракурора і пакінуў запіс у Кнізе заўваг і прапаноў гэтай установы.

16 лістапада спадар Федарэнка наведаў Крычаўскі раённы аддзел Следчага камітэта, каб сустрэцца з следчым, які праводзіў праверку па яго скаргах, лейтэнантам юстыцыі Васюціным і азнаёміцца з матэрыяламі праверкі. Мікалай Федарэнка прачакаў там каля двух гадзін, аднак лейтэнант Васюцін на працы так і не з’явіўся. Пасля гэтага Федарэнка зрабіў запіс у Кнізе заўваг і прапаноў Крычаўскага раённага аддзела Следчага камітэта і пакінуў гэту ўстанову.

Нагадаем, што ўжо на працягу некалькіх месяцаў Мікалай Федарэнка скардзіцца ў розныя праваахоўныя інстанцыі на тое, што старэйшы лейтэнант Краўцоў без яго ведама склаў ад яго імя фіктыўнае тлумачэнне ад 22.03.2014 г. па грамадзянскай справе. Таксама пад гэтым фіктыўным тлумачэннем быў зроблены запіс “з маіх слоў запісана дакладна” і падроблены подпіс спадара Федарэнкі невядомай асобай, бо сам Мікалай Федарэнка сцвярджае, што 22.03.2014 г. наогул ні з якімі супрацоўнікамі Крычаўскага РАУС, у тым ліку і са старэйшым лейтэнатам Краўцовым, не сустракаўся, яго наогул не выклікалі ў Крычаўскі РАУС ні ў гэты, ні ў іншыя дні, што можна праверыць па кнізе наведнікаў Крычаўскага РАУС. Па словах Федарэнкі, ён нават не ведае, дзе ў будынку Крычаўскага РАУС знаходзіцца 44 кабінет, у якім яго быццам бы апытваў УІМ Краўцоў, бо ён ні разу ў гэтым кабінеце ня быў.

Мікалай Федарэнка неаднаразова скардзіўся на незаконныя, на яго думку, дзеянні ў пракратуру і іншыя правахоўныя органы, аднак пакуль яго высілкі не прынеслі плёну. Адзінае, чаго здолеў дабіцца Федарэнка, - за праяўленую “няўважлівасць” участковы Краўцоў быў прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці, яго пазбавілі на 50% прэміяльнай надбаўкі на 1 месяц.

Федарэнка ж упэўнены, што дзеянні ўчастковага інспектара Краўцова падпадаюць пад арт. 427 КК (службовая падробка).

Зараз Мікалай Федарэнка кажа пра тое, што на яго апошнія скаргі ў пракуратуру і Следчы камітэт наогул не дасылаюцца адказы, што, на думку Федарэнкі, сведчыць аб парушэнні беларускага заканадаўства з боку гэтых праваахоўных органаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international