viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-11-17T11:15:13+0300 2017-10-25T15:25:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Каля дзвюх з паловай тысяч студэнтаў БДУ за тыдзень падпісаліся пад петыцыяй супраць платных адпрацовак; Удзельнікі акцыі каля КДБ пакараныя штрафамі па 9 мільёнаў рублёў; Моладзевая Праваабарончая Група аб'явіла набор на тэатральны воркшоп па міратворнасці; 

“Каментар Эксперта”: Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда атрымаў адказ з Міністэрства замежных спраў на свой зварот, у якім інфармаваў МЗС пра рэгістрацыю індывідуальнага звароту асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова ў Камітэце па правах чалавека ААН.

"Асоба": 15 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. У 1981 г. гэты дзень быў абвешчаны міжнародным ПЭН-клубам ў падтрымку пісьменнікаў, якія знаходзяцца за кратамі, але не гледзячы на гэта супрацьстаяць парушэнням права чалавека на свабоду меркавання і распаўсюду інфармацыі. Алесь Бяляцкі адзначыў, Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні важны і надзённы для ўсёй беларускай літаратуры. За кратамі праваабаронца напісаў некалькі соцен старонак тэксту.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Travis.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства