Жылыя дамы на школьных стадыёнах у Салігорску плануецца будаваць без узгадненняў

2015 2015-11-16T14:54:30+0300 2015-11-16T14:54:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/budoulia..jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Распрацоўшчык генеральнага плана Салігорска УП “БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА” разгледзела зварот мясцовых грамадскіх актывістаў аб парушэнні патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пад час ўшчыльнення гарадской забудовы па вуліцы Горкага каля школы №2.

У адпаведнасці з афіцыйным адказам праектантаў, адведзеная мясцовымі ўладамі тэрыторыя пад будаўніцтва дзесяціпавярховага 98-кватэрнага дому градабудаўнічым праектам вызначана як “школьная і дашкольная”. Далейшае яе развіццё ці рэкаснтрукцыя пад зону “жылая шматкватэрная” генеральным планам не прадугледжваецца. УП “БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА” адзначае, што ўзгадзненняў для будаўніцтва жылых дамоў на тэрыторыі школьных стадыёнаў і адхіленняў ад патрабаванняў дзеючых градабудаўнічых нормаў імі не ажыццяўлялася.

Каментаваць фактычна незаконныя дзеянні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады кіраўніцтва навукова-праектнага прадпрыемства адмовілася.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international