У Магілёве за збор подпісаў за адмену Дэкрэта №3 затрымлівалі Мікіту Фартуха

2015 2015-11-15T19:21:04+0300 2015-11-15T19:21:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magil-addzel-milic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хлопец прабыў у аддзяленні міліцыі больш за гадзіну, а адразу пасля вызвалення працягнуў збор подпісаў.

15 лістапада прыкладна каля гадзіны дня насупраць кінатэатра “Радзіма” быў затрыманы валанцёр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Мікіта Фартух. Хлопец збіраў подпісы за адмену прэзідэнцкага Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

-          Я толькі распачаў збор подпісаў – сабраў толькі аддзін подпіс, як да мяне падыйшлі трое людзей у цывільным і спыталі, што я раблю. Літаральна праз некалькі хвілін з’яіўся міліцыянер у форме, які перапытаў тое самае і сказаў, што для разбіральніцтва мне неабходна прайсці ў аддзяленне міліцыі. Суправаджалі мяне туды ўсё тыя ж асобы ў цывільным, - распавядае Мікіта Фартух.

У пастарунку на вуліцы Крыленкі, 2 хлопец прабыў каля гадзіны. У якасці яго прадстаўніка ў міліцыю прыехаў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў.

-          Я патлумачыў супрацоўнікам міліцыі, што хлопец не парушае закон, а здзяйсняе збор подпісаў пад калектыўным зваротам у адміністрацыю Прэзідэнта за адмену Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Гэта не забаронена заканадаўствам, і яго дзеянні не з’яўляюцца масавым мерапрыемствам. Хлопец не раздаваў ніякія ўлёткі, таму да яго не павінна быць ніякіх прэтэнзій, - гаворыць Ігар Барысаў.

Капітан міліцыі, які знаходзіўся ў пастарунку, паведаміў, што прэтэнзій да Мікіты больш няма і пасля ўзятых тлумачэнняў і спраўджвання асобы хлопец быў вызвалены з міліцыі. Адразу пасля вызвалення Мікіта Фартух працягнуў збор подпісаў на тым самым месцы, дзе і быў затрыманы.

Нагадаем, што Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) ужо некалькі месяцаў праводзіць кампанію па адмене Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. 12 лістапада сябра Цэнтральна камітэта БСДП Алег Волчак накіраваў даклад спецдакладчыку ААН па Беларусі, дзе абгрунтаваў незаконнасць дадзенага дэкрэта. Актывісты ж партыі сабралі ўжо больш за пяць тысяч подпісаў за адмену дадзенага дэкрэта, які яны лічаць антыканстытуцыйным. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international