Глуск: з інтэрнэт-сайта раённай газеты “Радзіма” знікаюць каментары з заклікам паведаміць вынікі прэзідэнцкіх выбараў па кожным выбарчым участку

2015 2015-11-14T12:13:35+0300 2015-11-14T12:13:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet-censored.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З інтэрнэт-сайта глускай раённай газеты “Радзіма” пастаянна выдаляюцца каментары з заклікам размясціць інфармацыю аб выніках прэзідэнцкіх выбараў 2015 г. па кожным выбарчым участку ў Глускім раёне.

Адпаведную інфармацыю нашаму сайту паведаміў мясцовы праваабаронца ігар Кірын.

Па словах Ігара Кірына, 16 кастрычніка 2015 г. на інтэрнэт-сайце газеты “Радзіма” быў размешчаны артыкул “Мы зрабілі свой выбар”, у якім журналістка выдання Таццяна Лукашэвіч распавяла пра вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Глускім раёне, Магілёўскай вобласці і ў краіне цалкам.

18 кастрычніка чытач з нікам «gluskboy» размясціў пад артыкулам каментар “А слабо информацию по каждому участку разместить?”, які літаральна праз некалькі дзён чамусьці знік з інтэрнэт-сайта “Радзімы”.

29 кастрычніка той жа чытач зноў размясціў гэты каментар да артыкула на сайце, і ён зноў быў выдалены праз некалькі дзён. Упарты «gluskboy» у чарговы раз размясціў свой каментар 12 лістапада на сайце газеты “Радзіма” і зараз яго пакуль яшчэ не выдалілі.

Праваабаронца кажа, што ён не можа зразумець, чаму супрацоўнікі “Радзімы” упарта выдаляюць каментар з заклікам паведаміць вынікі галасавання па кожным выбарчаму ўчастку ў Глускім раёне на самых “празрыстых і справядлівых”, па словах кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, прэзідэнцкіх выбарах. Каментары пад іншымі артыкуламі такой нервовай рэакцыі з боку рэдакцыі газеты не выклікаюць, хоць калі-нікалі яны бываюць дастаткова вострымі.

Спадар Кірын кажа, што гэта ўжо не першая спроба своеасаблівай цэнзуры з боку рэдактара газеты “Радзіма” Ірыны Грамыка. Падчас выбарчай кампаніі 2012 года па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Грамыка таксама выдаляла каментары пад артыкуламі на інтэрнэт-сайце газеты, спасылаючыся пры гэтым, што гэта яе рэдактарскае права, і яна не абавязана справаздачыцца перад чытачамі, чаму яна гэта робіць.

Ігар Кірын, які быў на гэтых выбарах назіральнікам ад БХК у Глускай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адзначае, што ён быў крыху здзіўлены прадстаўленымі ў газеце вынікамі галасавання па Глускаму раёну, бо старшыня раённай камісіі А. Бельскі 11 кастрычніка пасля прыёму пратаколаў ад участковых выбарчых камісій і падвядзення вынікаў галасавання называў іншыя лічбы. Назіральнік кажа, што ён не змог абскардзіць канчатковыя лічбы галасавання па Глускаму раёну, бо Аляксандр Бельскі пасля прыёму пратаколаў ад участковых выбарчых камісій адмовіўся вывесіць для азнаямлення выніковы пратакол галасавання па Глускаму раёну.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international