Магілёўскія ўлады адмовіліся прадастаўляць быццам бы адкрытыя афіцыйныя дадзеныя

2015 2015-11-13T10:46:46+0300 2015-11-13T11:46:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bulleteni-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік Ленінскага раёна Магілёва Віктар Лаўрыновіч напачатку свайго адказу праваабаронцу Аляксею Колчыну зазначыў, што на даручанай яму тэрыторыі было створана 87 участкаў. Пасля падліку галасоў участковымі камісіямі былі вывешаны выніковыя пратаколы, з якімі маглі азнаёміцца ​​назіральнікі і выбаршчыкі.

Такім чынам можна зрабіць выснову, што Лаўрыновіч лічыць магчымым для аднаго чалавека заехаць на ўсе 87 участкаў і азнаёміцца ​​з дадзенымі.

Чыноўнік піша, што вынікі галасавання па раёне былі агучаны на спецыяльным пасяджэнні Ленінскай РВК 12 кастрычніка, куды запрашалі і Колчына. Акрамя гэтага, інфармацыя была апублікавана на сайце адміністрацыі раёна (пра асаблівасці яго працы мы пісалі асобны матэрыял) і ў газеце «Веснік Магілёва». У гэтых жа СМІ адлюстравана ўся дзейнасць адміністрацыі ў перыяд выбарчай кампаніі.Адзначым, што ў ліпені ў назіральнікаў былі пэўныя заўвагі і да дзейнасці "Весніка".

 

Пры гэтым Віктар Лаўрыновіч так і не пазначыў прычын, чаму чыноўнікі не могуць даць патрэбную інфармацыю. Ня паведаміў ён і тое, дзе ж ўсё-такі можна даведацца вынікі галасавання па кожным з участкаў.

Нагадаем, што раней у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, праваабаронцуБарысу Бухелю таксама не далі інфармацыю аб галасаванні на кожнаму з участкаў. Такім чынам, улады ўжо другі раз адмаўляюць прадастаўляць быццам бы адкрытыя афіцыйныя дадзеныя.

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international