Алесь Міхалевіч: Мая справа па-ранейшаму ў падвешаным стане

2015 2015-11-12T09:45:12+0300 2015-11-12T09:45:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihalevich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Кандыдат у прэзідэнты 2010 году Алесь Міхалевіч вярнуўся з Чэхіі і распавёў сайту palitviazni.info пра будучае сваёй крымінальнай справы.

Нагадаем, што Алесь Міхалевіч быў затрыманы ў ноч на 20 снежня 2010 году. 19 лютага 2011 года яго адпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28-га ён арганізаваў прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра катаванні ў СІЗА.

У сакавіку 2011 года Міхалевіч тайна выехаў з Беларусі, растлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізічнай расправы», і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

У верасні экс-кандыдат у прэзідэнты вярнуўся ў Беларусь. Варта адзначыць, што у дачыненні да А. Міхалевіча не спыненая крымінальная справа па падзеях масавай акцыі пратэсту пасля выбараў у 2010 годзе.

Не так даўно Алесь Міхалевіч атрымаў дазвол ад Следчага камітэта на паездку ў Прагу, дземеркаваў вырашыць розныя пытанні. У тым ліку, і адмовіцца ад палітычнага прытулку ў Чэхіі. Зараз ізноў вярнуўся дадому.

– Па выніках паездкі пакуль не магу нічога сказаць, – кажа Алесь Міхалевіч. – Што датычыцца маёй крымінальнай справы, то там таксама асаблівых навін няма. Ніхто мяне з гэтай нагоды не тузае, я паведаміў праваахоўнікам, што вярнуўся з Чэхіі. Справа па-ранейшаму застаецца ў падвешаным стане, яна не спыненая.

– Якія тут, на ваш погляд, перспектывы?

– Самыя розныя. Ад закрыцця справы да таго, што могуць аднавіць яе па поўнай праграме. На гэты момант я знаходжуся ў статусе абвінавачваемага пад падпіскай аб нявыездзе.

– Вас выклікаюць следчыя, задаюць нейкія пытанні?

– Нічога гэтага таксама няма. Адзін раз выклікалі, калі вярнуўся ў Беларусь, і ўсё.

palitviazni.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international