viasna on patreon

У ААН вывучаць перадавы досвед у справе абароны праваабаронцаў

2015 2015-11-11T15:14:18+0300 2015-11-11T15:14:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/forst.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мішэль Форст, спецдакладчык ААН па пытанні пра становішча праваабаронцаў

Мішэль Форст, спецдакладчык ААН па пытанні пра становішча праваабаронцаў

Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні пра становішча праваабаронцаў Мішэль Форст абвясціў пра пачатак глабальнага даследавання па пошуку эфектыўных метадаў абароны праваабаронцаў.

Аабарона правоў чалавека - гэта не толькі законная і ганаровая дзейнасць, але і самастойнае права. Аднак у многіх частках свету абарона правоў чалавека па-ранейшаму застаецца небяспечнай дзейнасцю, а актывісты сутыкаюцца з новымі пагрозамі, заявіў пры гэтым спецдакладчык.

Па словах Мішэля Форста, ва ўсіх рэгіёнах свету праваабаронцам пагражаюць, іх пераследуюць, адвольна затрымліваюць, падвяргаюць катаванням або забіваюць. Ён лічыць, што важна не толькі выкрываць гэтыя агідныя парушэнні, але і прадэманстраваць перадавы досвед па аказанні падтрымкі актывістам і іх абароне.

Форст заявіў, што даследаванне мае на мэце паказаць скептычна настроеным урадам эфектыўныя спосабы абароны змагароў за правы чалавека.

Глабальнае даследаванне дасць штуршок абмеркаванню канкрэтных дзеянняў, неабходных для пашырэння перадавога досведу, назапашанага ў шэрагу краінаў. Такая дыскусія адбудзецца ў Радзе ААН па правах чалавека ў сакавіку 2016 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства