viasna on patreon

У Менску раскажуць праўду пра Курапаты

2015 2015-11-11T09:39:10+0300 2015-11-11T09:42:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurapaty14.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 лістапада а 17.00 у сталічным Палацы мастацтваў адкрыецца першая ў найноўшай гісторыі Беларусі дакументальна-мастацкая выстава “Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні”.

Экспазіцыя апавядае пра падзеі вакол Курапатаў цягам апошніх 27 гадоў, пра першаадкрывальнікаў нацыянальнага некропаля і яго абаронцаў, пра ахвяраў сталінізму ды іхных катаў. На выставе можна будзе пабачыць унікальныя дакументы, здымкі, артэфакты, кінастужкі і творы выяўленчага мастацтва, бальшыня якіх дэманструецца ўпершыню, паслухаць успаміны сведкаў і творы беларускіх бардаў.

 Выстава працягнецца да 16 лістапада. У гэты дзень а 12.00 адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя.

Выстава паўстала з ініцыятывы “Экспэртаў у абарону Курапатаў”, якія зьяўляюцца мінулагоднімі пераможцамі прэміі Асамблеі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці”. Археолагі, архітэктары, інжынеры, юрысты, культуролагі, журналісты ў 2014 годзе аб’ядналі свае намаганні, каб юрыдычна бараніць ахоўныя межы Курапатаў ад незаконнага скарачэння і забудовы.

Асамблея НДА 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства