Свіслацкага актывіста Юрыя Глебіка неўзабаве чакае суд за Дзень памяці паўстанцаў 1863 года

2015 2015-11-10T23:21:40+0300 2015-11-10T23:21:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

   10 лістапада да грамадскага актывіста са Свіслачы Юрыя Глебіка заявілася тройка прадстаўнікоў міліцыі з мясцовага РАУС. Яны паведамілі, што ў дачыненні да актывіста складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне. 31 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы прайшоў традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, на які з розных гарадоў Беларусі прыехала больш за сто чалавек. Міліцыя здымала ўдзельнікаў Дня памяці на відэа. У той дзень затрыманняў не было.

   Падпісваць пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне Юрый Глебік адмовіўся. Нагадаем, што год таму менавіта на яго таксама першым быў складзены аналагічны пратакол, і актывіст быў аштрафаваны. Пасля ў розных судах Беларусі ў Свіслачы, Гродне, Кобрыне, Ваўкавыску, Лідзе і Шклове былі аштрафаваныя яшчэ 17 удзельнікаў Дня памяці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international