Бярозаўскі райвыканкам адмовіў у прадастаўленні інфармацыі пра вынікі выбараў на ўсіх участках раёна

2015 2015-11-10T23:17:36+0300 2015-11-10T23:17:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nabludateli3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Для прадстаўлення вынікаў галасавання па кожным выбарчым участку Бярозаўскі райвыканкам падстаў не бачыць”. Такі адказ атрымалі назіральнікі за прэзідэнцкімі выбарамі Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Тарасюка. У лісце адзначаецца, што звароты, пададзеныя пазней, чым праз 10 дзён пасля выбараў, у адпаведнасці з арт. 40 Выбарчага кодэкса, не разглядаюцца. Таксама ўказваецца, што згодна з арт.13 таго ж Выбарчага кодэкса, “тэрмін паўнамоцтваў назіральніка пачынаецца з дня яго акрэдытацыі і заканчваецца ў дзень устанаўлення адпаведнай камісіяй вынікаў выбараў”.

Назіральнікі Т.Шчапёткіна і С.Русецкі, спасылаючыся на арт. 13 Выбарчага кодэкса, сваю заяву з просьбай азнаёміцца з вынікамі выбараў на ўсіх выбарчых участках Бярозаўскага раёна накіравалі 23 кастрычніка. Аўтары адзначылі ў сваім звароце, што хацелі б параўнаць вынікі выбараў на тых участках, дзе прысутнічалі назіральнікі, і дзе іх не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international