viasna on patreon

Знішчана кніга Віталя Сіліцкага, у якой Лукашэнка параўноўваецца з Мілошавічам

2015 2015-11-10T08:47:03+0300 2015-11-10T08:47:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/knigi-agonj.jpg

«Пацьвердзіць гэты факт я магу, але нічога больш камэнтаваць ня буду», — сказаў Свабодзе рэдактар часопіса «ARCHE» Аляксандар Пашкевіч.

Ён таксама адмовіўся адказваць на пытаньне, колькі асобнікаў было выдадзена і чаму такое пытаньне вырашае Міністэрства інфармацыі, а ня суд.

Беларускае Радыё Рацыя са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што Міністэрства інфармацыі Беларусі загадала зьнішчыць наклад пасьмяротнай кнігі палітоляга Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога ад тыраніі: Посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сэрбіі й Беларусі», падрыхтаванай выдавецтвам «ARCHE».

Два тыдні таму ў сеціве зьявілася інфармацыя пра выхад кнігі з друку:

«У вашых руках пасьмяротная кніга Віталя Сіліцкага. Кніга, якую Віталь не дапісаў. Кніга — працяг дасьледаваньня „Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сэрбіі й Беларусі“, якое публікавалася ў 2003 годзе ў часопісе „ARCHE“ і было выдадзена асобнай кнігай у 2012 годзе, праз год па адыходзе Віталя».

Польскае Радыё перадае, што Міністэрства інфармацыі паставіла друкарні «Палікрафт», дзе надрукавалі наклад кнігі, ультыматум: альбо зьнішчыць увесь наклад, альбо прадпрыемства будзе зачыненае.

У Міністэрстве інфармацыі Свабодзе не змаглі адказаць на пытаньні пра зьнішчэньне кнігі Віталя Сіліцкага:

«Шчыра кажучы, я першы раз пра гэта чую», — сказала начальніца ўпраўленьня выдавецкай дзейнасьці і гандлю Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава.

У сваёй кнізе Віталь Сіліцкі параўнаў рэжым Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі 1990-х і Лукашэнкі ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства