Л.Ярмошына: “Пазіцыя ЦВК прадугледжвае неабходнасць забеспячэння назіральнікам рэальнага права назіраць за падлікам галасоў пры правядзенні выбараў”

2015 2015-11-10T02:13:14+0300 2015-11-10T02:13:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральніца з Бярозы Тамара Шчапёткіна 9 лістапада адтрымала з ЦВК адказ на сваю скаргу за подпісам Лідзіі Ярмошынай, у якім адзначаецца: “Пазіцыя Цэнтральнай камісіі па пастаўленым у скарзе пытанні назірання за выбарамі Вам вядомая. Яна прадугледжвае неабходнасць забеспячэння назіральнікам рэальнага права наглядаць за падлікам галасоў пры правядзенні выбараў”.

Скарга Т. Шчапёткіна, якая назірала на выбарчым участку №11 Бярозы, датычыла немагчымасці бачыць рэальны падлік галасоў выбаршчыкаў. Назіральніцы старшыня ўчастковай камісіі вызначыла месца на адлегласці трох метраў ад стала, дзе падлічваліся бюлетэні. На большую адлегласць адправіць назіральніка проста не дазваляў памер памяшкання. Але рэальна з трох метраў, па словах Т. Шчапёткінай, можна было бачыць толькі мільганне рук з бюлетэнямі сябраў камісіі, а не змест бюлетэняў. У скарзе ў ЦВК Тамара Шчапёткіна ўказала на тое, што назіральніку немагчыма бачыць кожны бюлетэнь нават стоячы каля стала, калі адразу іх лічаць 11-15 чалавек. Тамара Шчапёткіна выказала меркаванне, што старшыня камісіі няправільна разумее выраз “рэальны падлік галасоў” або мэтанакіравана зрабіў падлік галасоў непразрыстым. Т. Шчапёткіна прапанавала, каб ЦВК на будучых выбарах арганізавала працу камісій такім чынам, каб усе бюлетэні знаходзіліся ў аднаго з сяброў ці ў старшыні камісіі, які называе і паказвае ўсім, за каго аддаў голас выбаршчык.

На прапановы Т. Шчапёткінай Цэнтральная камісія не адрэагавала, спаслаўшыся на тое, што звароты павінны падавацца не пазней, чым у 10-дзённы тэрмін у адпаведнасці з арт.49 -1 Выбарчага кодэкса, паўтарыўшы толькі тое, што замацавана ў метадычных рэкамендацыях ЦВК, але што не працуе на практыцы.

“Правааабронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international