Брэст: актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі намераны правесці ў адзін дзень дзесяць пікетаў

2015 2015-11-07T15:11:09+0300 2015-11-07T15:11:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўкі на акцыі, якія плануецца правесці 22 лістапада ў розных месцах горада, перадалі ў гарвыканкам старшыня АГП Анатоль Лябедзька і яго намеснік Уладзімір Вуек.

Як паведаміў У.Вуек, мэтай пікетаў будзе прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, звязаных з эканамічным крызісам у краіне і неабходнасці рэфармавання эканомікі, а таксама папулярызацыя праграмы АГП “Мільён новых працоўных месцаў”.

Мяркуецца, што кожны з пікетаў будзе доўжыцца гадзіну (першы пачнецца ў 10.00, апошні - у 20.00). Пры гэтым Уладзімір Вуек не выключыў, што ўлады могуць забараніць заяўленыя акцыі, і тады ў Брэсце пройдзе альтэрнатыўнае мерапрыемства з удзелам лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international