Раптоўнае знікненне Андрэя Кавальчука

2015 2015-11-06T14:48:15+0300 2015-11-06T14:48:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja-kajdanki.jpg

Уночы з 5 на 6 лістапада быў затрыманы міліцыянтамі ў Берасці маладзён Андрэй Кавальчук. Суд над ім ды яго сябрамі Глебам Грынбергам, Мікалаем Хацінюком і Дзмітрыем Абрамуком пераносіўся двойчы. Глеб Грынберг і Андрэй Кавальчук (справа) 10 кастрычніка яны былі затрыманыя на выездзе з Берасця ў Менск, дзе яны мелі ўзяць удзел у “шэсці нацыянальнага сцяга”.

Да апошняй хвіліны Андрэй быў у кантакце з палітыкам, былым палітвязнем Мікалаем Статкевічам.

 – Скінуў мне некалькі паведамленняў, што яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Калі абшуквалі, знайшлі кашульку. Збілі, адзелі кайданкі і склалі пратакол, што ён быў нецвярозы. Той адмовіўся падпісваць гэты пратакол. Яго выкінулі. Ён паехаў і зняў пабоі, праверыўся на алкаголь. Яму далі накіраванне ў Следчы Камітэт. У 3 гадзіны ночы я атрымаў апошнюю інфармацыю ад яго. Зараз яго тэлефон не адказвае.

Наша радыё збіраецца адсочваць і надалей сітуацыю з затрыманнем ды раптоўным знікненнем Андрэя Кавальчука

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international