На менскім вакзале затрыманыя пэнсіянэры, якія зьбіраліся на інаўгурацыю Лукашэнкі

2015 2015-11-06T11:43:50+0300 2015-11-06T11:43:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tamara_siargei.jpg
Актывісты ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў судах». Фота Радыё Свабода.

Актывісты ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў судах». Фота Радыё Свабода.

Група зь 7 пэнсіянэраў на чале з праваабаронцай Тамарай Сяргей была затрыманая сёньня раніцай на менскім чыгуначным вакзале.

Як паведаміў карэспандэнту Свабоды супрацоўнік міліцыі Сяргей Гаркавы, Тамара Сяргей падазраецца ў крадзяжы грошай у адной з наведніц вакзалу, якая засьведчыла гэта.

Пэнсіянэры зь Менску, Бабруйску і Крупах зьбіраліся трапіць да месца правядзеньня інаўгурацыі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, каб там сустрэцца зь ім.

Усе затрыманыя — актывісты ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў судах».

Тамара Сяргей знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку, не адпускаюць і астатніх 6 чалавек з групы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international