Эдуарду Лобаву пагражаюць новымі крымінальнымі справамі

2015 2015-11-06T09:24:25+0300 2015-11-06T09:24:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lobau.jpg
Прэс-канферэнцыя Эдуарда Лобава 19 снежня 2014 года. Фота БРР.

Прэс-канферэнцыя Эдуарда Лобава 19 снежня 2014 года. Фота БРР.

Раніцай 5-га лістапада ў кватэру бацькоў Эдуарда Лобава зноў прыйшлі супрацоўнікі сілавых структур, на гэты раз з АБЭП (аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі). Пра гэта паведаміла Марына Лобава.

“Супрацоўнікі паспрабавалі прайсці ў кватэру, – распавядае маці Эдуарда Лобава спадарыня Марына. – Але я запытала ці маюць яны ордэр? Мне адказалі адмоўна і я ім не дазволіла прайсці.

У сваю чаргу я пацікавілася па якой прычыне Эдуарда шукаюць, але мне сказалі “Калі вы нам не гаворыце, дык і мы вам не скажам”. Хаця я лічу, што гэта абуральна, ледзь ні штодня ўламлівацца ў кватэру да людзей нават не паведамляючы па якой прычыне шукаюць майго сына”.

Таксама Марына Лобава адзначыла, што 4-га лістапада Эдуарда шукалі супрацоўнікі Маскоўскага РАУС, якія паведамілі, што на Эдуарда нібыта ўзбуджана крымінальная справа па арт 206 КК РБ (рабаванне). Нагадаем, што актывіст Маладога Фронту Эдуард Лобаў быў вымушаны з’ехаць з Беларусі з-за пераследу з боку беларускага рэжыму. З чэрвеня 2015 года Эдуард Лобаў ваюе супраць расейскіх войскаў на Данбасе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international