У Гродне абвінавачанне запатрабавала смяротнага прысуду для Івана Куляша

2015 2015-11-05T22:57:06+0300 2015-11-06T08:39:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulesh-ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.

Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.

5-га лістапада адбылося чарговае паседжанне Гродзенскага абласнога суда па крымінальнай справе забойстваў у Лідзе і вёсцы Сялец, што ў Лідскім раёне. На лаве падсудных Іван Кулеш, якога вінавацяць адразу ў трох забойствах з прымяненнем сякеры, крадзяжы і рабаванні. Дзяржаўнае абвінавачванне патрабуе выключнай меры пакарання – расстрэлу.

   Адвакат Івана Кулеша спрабуе змякчыць прысуд і не дапусціць чарговага растрэлу ў Рэспубліцы Беларусь. Ён прапаноўвае асудзіць абвінавачанага на 25 гадоў.

   Суд перанесены на 19-га лістапада. Хутчэй за ўсё ў гэты дзень і будзе абвешчаны прысуд.

   Нагадаем, што судовы працэс па гэтай справе распачаўся 14-га верасня. Абвінавачаны 28-мі гадовы Іван Кулеш -- выхаванец дзіцячага дому, жыў без сям’і, скончыў усяго 9 класаў школы. У 18 гадоў быў асуджаны першы раз за крадзёж. У 2014-м годзе яго абвінавачвалі ў непраўдзівым даносе і крадзяжы.

   Іван Кулеш афіцыйна нідзе не працаваў. Зарабляў зборам грыбоў і ягад і іншымі часовымі падпрацоўкамі. Жыў у вёсцы Сялец Лідскага раёну, хоць і прапісаны ў Баранавіцкім раёне. Мае малалетняе дзіця.

Рэспубліка Беларусь на сённяшні момант з’яўляецца апошняй краінай Еўропы дзе практыкуецца смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international