У Баранавічах нарэшце з’явіўся доўгачаканы беларускамоўны клас

2015 2015-11-05T22:29:04+0300 2015-11-05T22:29:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jasia-malashczanka-i-alisa-filipczuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавіцкай гімназіі № 4 з 2 лістапада 2015 года стаў працаваць доўгачаканы беларускамоўны 6 “Д” клас. У гэтым класе навучаюцца толькі дзве дзяўчынкі – Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык. За права вучыцца на роднай мове бацькі дзяўчынак змагаліся з мясцовымі і мінскімі чыноўнікамі амаль паўтары гады.

– За гэты час было напісана мноства лістоў ва ўпраўленне адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. Мы пісалі заявы ў Міністэрства адукацыі і шмат разоў сустракаліся з адказнымі дзяржаўнымі чыноўнікамі з мэтаю забеспячэння навучання нашых дзяцей па-беларуску. Думалі, што нашае пытанне ўжо ніколі станоўча не будзе вырашана. Не верылі таксама, што гэта ўсё адбудзецца ўжо падчас цяперашняга навучальнага года. Упэўнена, што нашая настойлівасць і вера ў добрых людзей паспрыялі адкрыццю нашага беларускамоўнага класа ў Баранавічах, – адзначыла Таццяна Малашчанка.

Грамадская актывістка ўпэўнена, што цяпер ўжо асаблівых праблем не павінна быць. Галоўная задача заключаецца ў тым, каб ў гэты 6 “Д” беларускамоўны клас набраць больш дзяцей, якія хочуць вучыцца па-беларуску. Але дзеля колькаснага пашырэння гэтага класа, лічыць Таццяна Малашчанка, трэба правесці добрую рэкламную кампанію як дырэкцыі гімназіі, так і работнікам гарадскога аддзела адукацыі.

Фота: Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык – вучаніцы 6 “Д” беларускамоўнага класа гімназіі № 4 г. Баранавічы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international