Актывістам БХД забаранілі збіраць подпісы ля Камароўскага рынку

2015 2015-11-05T14:43:05+0300 2015-11-05T14:43:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zbor-stat-kamarouka-5.jpg

Тэрыторыя каля Камароўскага рынка ўзята пад асаблівы кантроль. Яе інспектуюць ахоўнікі на прадмет магчымай грамадскай дзейнасці. Заўважыўшы дзяўчыну з тэчкай, ахоўнік збег з прыступак і зрабіў заўвагу: апытанні можна праводзіць толькі з дазволу дырэктара рынка. Тое самае адбылося з групай сяброў аргкамітэту БХД, якія збіралі подпісы супраць ушчыльнення Мінска.
Адна са зборшчыкаў, Галіна Каржанеўская, так каментуе новаўвядзенне: “Вольніца пасля выбараў неяк вельмі хутка скончылася. Няўжо спецыяльна нанялі варту, якая цікуе за праходзячымі міма людзьмі? Цяжка ўявіць, каб да генеральнага дырэктара гандлёвага прадпрыемства М.М.Хмяльніцкага завіталі грамадзяне з наступнай просьбай: “А можна мы пазбіраем у вас подпісы за тое, каб вы перад галоўным уваходам абсталявалі навесы ад дажджу і спёкі?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international