viasna on patreon

Блогер Віктар Нікіценка запрашае ў Мінскі гарадскі суд на разгляд сваё скаргі

2015 2015-11-27T09:00:00+0300 2015-11-27T09:12:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kdb-akcyja_nikicenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Нікіценка

Віктар Нікіценка

27 лістапада Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу блогера Віктара Нікіценкі на пастанову суда Маскоўскага раёна, які вынес рашэнне пакараць яго штрафам за несанкцыянаваны пікет.

Віктар Нікіценка быў затрыманы ў Мінску 13 кастрычніка  супрацоўнікамі сілавых структур і моцна збіты, калі разам з двумя сябрамі спрабаваў зладзіць пікет на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Ён прыйшоў на плошчу Незалежнасці, каб, па ягоных словах, “данесці людзям сваю пазіцыю адносна злачынцы Лукашэнкі, які чарговы раз захапіў уладу ў Беларусі”.

27 лістапада ў 15:00 будзе суд па справе, якое ўлада зрабіла ўласнымі рукамі палітычным. Спроба абмеркавання Канстытуцыі ў коле 2 чалавек слугі рэжыму ператварылі ў "грамадска-палітычны пікет". Ну, раз яны зносіны грамадзян ўспрымаюць як палітыку, значыць і будзем зыходзіць з палітычнай плоскасці. Запрашаю прэсу, блогераў і ўсіх, хто думае аб свабодзе Беларусі асвятліць судовае пасяджэнне, якое пройдзе ў будынку Мінскага гарадскога суда па вул. Д.Марцінкевіча 1-3.

Виктор Никитенко

 Пад час сыходу з плошчы яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі, пры гэтым блогер быў моцна збіты. У той жа дзень, 13 кастрычніка адбыўся суд.  Віктару Нікіценку суд Маскоўскага раёна сталіцы прысудзіў штраф у памеры 20 базавых велічынь за несанкцыянаваны пікет, 30 базавых за непадпарадкаванне міліцыі і за абразу суддзі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства