Мікалай Аўтуховіч: Рэабілітацыі палітвязняў не будзе

2015 2015-11-05T10:10:47+0300 2015-11-05T10:10:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота: "Беларускі партызан".

Мікалай Аўтуховіч. Фота: "Беларускі партызан".

Былы палітычны зняволены Мікалай Аўтуховіч даў ацэнку прыпыненню еўрапейскіх санкцый і прагназуе, ці пойдуць беларускія ўлады на рэабілітацыю палітвязняў.

Савет міністраў ЕС прыпыніў на чатыры месяцы санкцыі ў дачыненні да Беларусі, але ці будуць санкцыі цалкам адменены, высветліцца ў лютым, калі краіны ЕС вернуцца да гэтага пытання.

“У лютым, калі будзе перагляд санкцый, мы разгледзім чатыры групы пытанняў, – заявіла міністр замежных спраў Эстоніі Марына Кальюранд на канферэнцыі “Рубікон-2015: Беларусь як фактар бяспекі і стабільнасці”. – Найперш гэта ўсё тое, што будзе з былымі палітычнымі вязнямі на момант перагляду: ці будуць яны рэабілітаваны, якія ў іх будуць правы, што ў прынцыпе будзе адбывацца на момант перагляду з гэтымі канкрэтнымі людзьмі і іншымі палітвязнямі. Па-другое, будзе вельмі ўважлівае стаўленне да справаздачы БДІПЧ АБСЕ аб выбарах, дэталі якой я зараз не хачу абмяркоўваць – хай яны завершаць працу, хай напішуць, як выбары праходзілі.Трэцяя група – усё, што тычыцца свабоды слова і свабоды СМІ.І чацвёртае: якая будзе сітуацыя са свабодай сходаў… Калі сітуацыя не будзе адпавядаць той, якой мы яе хочам бачыць, – санкцыі будуць ізноў уведзены. Тут ніякіх сумневаў няма і быць не можа”.

– Думаю, самае складанае пытанне – гэта рэабілітацыя палітвязняў, – кажа Мікалай Аўтуховіч. – У першую чаргу таму, што ўлада яго і не збіраецца вырашаць. Рэабілітацыі не будзе.

— Заявы еўрачыноўнікаў – не больш, чым заявы?

— Мяркую, што так. Напрыклад, мая крымінальная справа крыху адрознівалася ад іншых палітычных спраў, бо ў зняволенні прысутнічала больш эканомікі чым палітыкі. Хто зараз захоча мне вяртаць усё тое, што ў мяне забралі? На той момант мой бізнес ацэньваўся прыкладна ў 1 мільён долараў. Як мінімум. І гэта без уліку таго, колькі мог бы зарабіць за той час, пакуль знаходзіўся ў турме. А рэабілітацыя – гэта ж прызнанне чалавека невінаватым. Улада на гэта не пойдзе, хоць сам я ведаю, што калісьці знайду справядлівасць і афіцыйныя доказы маёй невінаватасці. А сёння мне наадварот працягваюць прэвентыўны нагляд, “улічваючы асобу”, таму пра якую рэабілітацыю можна казаць?

– Як вы ўвогуле ставіцеся да прыпынення еўрапейскіх санкцый?

– Ідзе звычайная палітычная гульня. Еўропа хоча адцягнуць Беларусь ад Расіі, а, можа быць, проста дае беларускай уладзе шанц. Каб краіна вырашыла, куды яна пойдзе – альбо направа ці налева.

palitviazni.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international