Баранавіцкага актывіста-прадпрымальніка пазбаўляюць месца на рынку, яму вынесена дасудовае папярэджанне

2015 2015-11-04T15:50:52+0300 2015-11-04T15:50:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnav-mikal-baranav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус.

Мікалай Чарнавус.

Індывідуальны прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў ліст з Баранавіцкага раённага спажывецкага таварыства за подпісам старшыні праўлення Анатоля Хвайніцкага, у якім паведамляецца аб дасудовым папярэджанні. Мікалаю Чарнавусу прадпісана у тэрмін да 15 лістапада 2015 года вызваліць займаемае гандлёвае месца, дэмантаваць часовы гандлёвы аб’ект сваімі сіламі і за свой кошт на Баранавіцкім кааператыўным рынку (вул. Чарнышэўскага, 11).

– Я быў адным з арганізатараў страйкаў прадпрымальнікаў Баранавічах у 2013 і 2014 гадах. Мы правялі несанкцыянаваны сход мясцовых іпэшнікаў у вялікай зале Баранавіцкага гарвыканкама і выступаем супраць указа прэзідэнта № 222, які робіць немагчымай прадпрымальніцкую дзейнасць у нашай краіне. Цяпер мы падтрымалі ініцыятыву РГА “Перспектыва” па збору подпісаў за безадкладны ўвод мараторыя на канфіскацыі і праверкі індывідуальных прадпрымальнікаў згодна ўказа прэзідэнта № 222. Зразумела, што мая актыўная грамадзянская пазіцыя многім чыноўнікам у Баранавічах не падабаецца. Таму, я думаю, яны вырашылі пазбавіць мяне працы і, самае галоўнае, уплыву на прадпрымальнікаў горада, – выказаў мераваннне Мікалай Чарнавус.

Грамадскі актывіст не намераны здавацца і будзе адстойваць свае правы ўсімі законнымі сродкамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international