Мінгарсуд прыняў да ўвагі аргументы Вячаслава Сіўчыка і адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна

2015 2015-11-04T13:41:56+0300 2015-11-04T15:50:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siuchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык

Вячаслаў Сіўчык

Лідэр руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык 3 лістапада абскардзіў у Мінскім гарадскім судзе пастанову суда Цэнтральнага раёна, згодна якой палітык быў аштрафаваны на 60 базавых велічынь. Падставай для ўзбуджэння адміністратыўнай справы з’явіўся ўдзел В. Сіўчыка ў акцыях 23 верасня і 4 кастрычніка.

Мінгарсуд прыняў рашэнне адмяніць пастанову суда Цэнтральнага раёна Мінска і накіраваць справу на новы разгляд. Суд прыняў да ўвагі наступныя аргументы заяўніка:

  • не былі належным чынам праінфармаваная асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, Вячаслаў Сіўчык і ягоны адвакат;
  • позва ў суд паступіла на пошту толькі напярэдадні разгляду справы ў судзе ўвечары;
  • мела месца парушэнне права на абарону.

Акрамя гэтага ў сваёй скарзе Вячаслаў Сіўчык паведамляў, што пад час разгляду судом адміністратыўнай справы суддзя Вікторыя Шабуня апытала асобу, якая складала пратакол правапарушэння, у якасці сведкі.

Аднак заяўнік не задаволены рашэннем Мінскага гарадскога суда і патлумачыў:

“Няма ніякіх падставаў для ўзбуджэння адміністрацыйнай справы, абскарджанне якой разглядаў Мінгарсуд, і ў маёй скарзе было добра ўсё гэта патлумачана. Мінскі гарадскі суд пад ціскам фармальных парушэнняў, якія сабе дазволіў суд Цэнтральнага раёна, адмяніў натуральна незаконнае рашэнне аб асуджэнні мяне да штрафу. Але накіраваў справу зноўку ў суд Цэнтральнага раёна са зменай суддзі. У мяне былі падобныя гісторыі раней: заўсёды іншы суддзя выносіў незаконнае рашэнне зноў, падцвярджаючы, што я нібыта рабіў адміністрацыйнае правапарушэнне.

Я асабіста з’явіўся ў Мінгарсуд толькі для таго, каб патлумачыць суддзі адзін момант, бо ў адрозненні ад усіх іншых лідараў беларускай апазіцыі, у маёй справе ёсць вельмі цікавы нюанс: за два выступы на мяне было аформлена тры міліцэйскіх пратакола. Адзін з іх, складзены міліцыянтамі Цэнтральнага РУУС, унікальны тым, што ён быў як бы ў абарону Уладзіміра Пуціна, бо на мітынгу я агучыў вядомую крычалку харкаўскіх ультрас, праўда без лаянкі. Даслоўна гэта гучала, як “Хуцін пуйло”. Вось з-за гэтага я быў безпадстаўна абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы, абразе і быў асуджаны рашэннем суда Цэнтральнага раёна, якое было ў выніку адменена ўчора”.

Нагадаем 28 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Вячаслава Сіўчыка, які адбываўся непасрэдна ў кабінеце суддзі В. Шабуні. Аднаму з незалежных назіральнікаў міліцыянт, які праходзіў па справе сведкай, па незразумелых прычынах забараніў знаходзіцца каля кабінета і пагражаў затрыманнем. У выніку разгляду справы В. Сіўчыка таксама прызналі вінаватым у адміністратыўным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП і аштрафавалі на 60 базавых велічынь. Яму інкрымінавалася два парушэнні: па артыкуле 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства). Пратакол складзены нібыта за тое, што Сіўчык пад час акцыі негатыўна выказваўся ў адрас прэзідэнта Расіі В. Пуціна, што можа кваліфікавацца па артыкуле 9.3 КаАП РБ (знявага асобы).  Але справа ў такім выпадку ўзбуждаецца толькі па заяве пацярпелага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international