Камісар Рады Эўропы па правах чалавека: У Беларусі шмат задач наперадзе, каб стаць цалкам дэмакратычнай краінай

2015 2015-11-04T10:01:00+0300 2015-11-04T10:01:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rada_europy.jpg

Камісар Рады Эўропы па правах чалавека Нілс Муйжніекс у інтэрвію брусэльскаму карэспандэнту Свабоды Рыкарду Юзьвякувыказаўся пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і пра пэрспэктывы супрацоўніцтва Беларусі з Радай Эўропы.

Радыё Свабода:Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, але мы бачым паляпшэньне адносінаў паміж ЭЗ і Беларусі. Амаль усе санкцыі былі прыпыненыя, пачаўся нейкі дыялёг па правах чалавека. Ці вы бачыце ролю вашага офіса і, магчыма, нават Рады Эўропы ў гэтым працэсе ў найбліжэйшай будучыні?

Нілс Муйжніекс:Я спадзяюся, што так. Я спадзяюся, што Беларусь будзе разьвівацца ў такім кірунку і ўмацоўваць сувязі з Радай Эўропы. Да гэтага часу мая роля была ў тым, каб прыцягнуць увагу да сытуацыі з праваабаронцамі і я спрабаваў гэта рабіць у розных кантэкстах.

Я спрабаваў запрашаць праваабаронцаў з Беларусі на мерапрыемствы, якія арганізоўваў — круглыя сталы з праваабаронцамі зь іншых краінаў Рады Эўропы, каб яны вырваліся з ізаляцыі, у якой яны апынуліся ў Беларусі. Чальцы маёй каманды таксама бралі ўдзел у мерапрыемстве ў Менску, на якім абмяркоўвалася магчымае стварэньні офісу амбудсмэна. Таму я адчуваю, што ёсьць жаданьне з боку часткі прадстаўнікоў беларускіх уладаў больш супрацоўнічаць з Радай Эўропы... І зразумела, што праваабаронцы, журналісты і іншыя жадаюць заставацца ў кантакце з калегамі ў іншых краінах Эўропы. Калі мой офіс можа спрыяць гэтаму, то я рады зрабіць гэта, але ясна, што існуюць сур’ёзныя праблемы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, якія павінны быць разгледжаны — вельмі абмежавальнае заканадаўства ў дачыненьні да недзяржаўных арганізацый, ціск на СМІ, сьмяротнае пакараньне — шмат, шмат задач наперадзе ў Беларусі на шляху, каб стаць цалкам дэмакратычнай краінай, у якой выконваюцца правы чалавека.

Беларусь — адзіная ў Эўропе краіна, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы і ніяк не прадстаўленая ў яе Парлямэнцкай асамблеі. Беларускі парлямэнт пазбавіўся статусу спэцзапрошанага ў ПАРЭ, якім валодаў зь верасьня 1992 па студзень 1997 года, пасьля рэфэрэндуму 1996 году, які даў вялікія паўнамоцтвы прэзыдэнту за кошт парлямэнту. Тады Рада Эўропы прызнала зьмененую Канстытуцыю, як і праведзеныя ў Беларусі перавыбары ў парлямэнт, недэмакратычнымі. Аднаўленьне дыялёгу адбылося ў 2009-м годзе, калі ПАРЭ вырашыла зьмяніць палітыку ізаляцыі, якая, на іх думку, не прынесла плёну, на дыялёг. Увядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне ёсьць асноўнай умовай для ўзнаўленьня статусу спэцыяльнага запрошанага для Беларусі ў ПАРЭ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international