Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-11-03T03:02:32+0300 2015-11-10T14:57:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Прэвентыўны нагляд ў дачыненні да Паўла Вінаградава спынены; Беларусь упершыню з 1997 года прадставіць у Камітэт ААН па правах чалавека справаздачу аб выкананні сваіх міжнародных абавязацельстваў; У Баранавічах завяршыўся судовы працэс па дзьвюх адміністрацыйных справах мясцовага грамадскага актывіста Рыгора Грыка, як цяпер пакараны штрафам у 30 базавых велічынь.

“Каментар Эксперта”: БХК і Праваабарончы цэнтр “Вясна” цягам некалькіх гадоў праводзяць сістэматычнае назіранне за масавымі мерапрыемствамі ў Мінску. Апошняя акцыя за якой назіралі актывісты была прысвечана Дню памяці продкаў "Дзяды” і прайшла 1 лістапада. Праваабаронца Наста Лойка распавяла пра адметнасці гэтай акцый з пункту гледжання назіральнікаў і рэкамендацыі, якія яны адрасавалі дзяржаве:

"Падзея": 9 лістапада стартуе Агульнаеўрапейскі тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму. У Беларусі да  інцыятывы традыцыйна далучылася Моладзевая Праваабрончая група-Беларусь пры падтрымцы арганізацыі  United. Сярод запрланаваных мерапрыемстваў семінар па гуманітарным антыфашызме і прагляд анімацыйнага фільму-біяграфіі “Дзеньнік Ганны Франк”.

"Асоба": Актывістка і вольная правабаронца Таццяна Гацура распавяла пра праект, які зладзілі выпускнікі летняй школы па правах чалавека ў Вільні. Ініцыятыва моладзі была скіраваная на распаўсюд інфармацыі пра смяротнае пакаранне сярод жыхароў вёсак Беларусі.

У музычных паўзах -  кампазіцыі з новага альбома "Чырвоны штраль" гурта  "Крамбамбуля".

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства