Міхась Кукабака: На мітынг да Дня палітвязня не пайду

2015 2015-10-30T11:22:31+0300 2015-10-30T11:58:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kukabaka_06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхась Кукабака ля помніка ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій у родным Бабруйску. 23 красавіка 2015. Фота: Сяргей Балай

Міхась Кукабака ля помніка ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій у родным Бабруйску. 23 красавіка 2015. Фота: Сяргей Балай

Вядомы беларускі дысідэнт і былы палітвязень савецкіх лагераў распавёў, чаму сёлета адмаўляецца ад удзелу ў традыцыйнай маскоўскай акцыі да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. 

Пры сённяшнім свавольстве расійскіх уладаў у дачыненні да грамадзянскай супольнасці, наведванне дазволеных імі акцый Міхась Кукабака разглядае як «падтрымку імітацыйнай дэмакратыі». Сваім меркаваннем ён падзяліўся ў перапісцы з праваабаронцамі "Вясны".

«На мітынг 30 кастрычніка - Дзень палітвязня - не пайду. Ва ўмовах, калі людзей арыштоўваюць, судзяць за адзіночныя пікеты, за перапост з сайтаў «экстрэмісцкіх» (на думку ўлады) выказванняў, за вершы, наведваць міласціва дазволеныя мітынгі - гэта зламыснасць, гэта падтрымка імітацыйнай «дэмакратыі», - піша Міхась Ігнатавіч.

Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій адзначаецца штогод 30 кастрычніка. З гэтай нагоды ў Маскве з 2007 года, ад 70-годдзя пачатку Вялікага тэрору, з ініцыятывы таварыства «Мемарыял» ладзіцца акцыя «Вяртанне імёнаў». Ля Салавецкага каменя на Лубянскай плошчы ўдзельнікі мітынгу па чарзе зачытваюць імёны ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Гісторыя гэтай даты бярэ пачатк з 1974 года, калі на прэс-канферэнцыі для заходніх журналістаў, арганізаванай на кватэры дысідэнта Андрэя Сахарава, 30 кастрычніка было абвешчанае Днём палітвязня ў СССР. Палітвязні савецкіх лагераў адзначылі гэты дзень галадоўкай салідарнасці. У 1991 годзе дата 30 кастрычніка была перайменавана ў Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Яшчэ ў 2006 годзе шэраг расійскіх праваабарончых і палітычных арганізацый выступілі з заявай аб тым, што гэтае перайменаванне заўчаснае, паколькі ў краіне з'явіліся палітвязні і іх колькасць узрастае хуткімі тэмпамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international