Сёньня ў Горадні адбудзецца суд над затрыманым 8 верасьня старшынём Гарадзенскай арганізацыі БНФ Сяргеем Мальчыкам

2002 2002-09-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zianon_pazniak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зянон Пазьняк

Зянон Пазьняк

8 верасьня падчас святкавання Дня беларускай вайсковай славы былi затрыманыя i дастаўленыя ў Ленiнскi РАУС тры чалавекi.
Удзел у святкаваннi прынялi каля двух дзесяткаў чалавек. Яны ўсклалi кветкi да памятнай шыльды на Новым Замку i да памятнага знака “Пагоня на Грунвальд”, што ля Каложы.
Валеру Кiселя, актывiста Маладога Фронта, па заканчэннi акцыi запрасiлi ў Ленiскi РАУС “для высвятлення асобы”. Пасля праверкi пашпартных дадзеных хлопца адпусцiлi. Сяргея Мальчыка, старшыню Гарадзенскай арганiзацыi БНФ “Адраджэнне”, затрымалi на тры гадзiны. Яго абвiнавацiлi ў выкарыстаннi незарэгiстраванай сiмволiкi i ў актыўным ўдзеле ў несанкцыянаваным мiтынгу. Суд над прызначаны на 10 верасня.
Пакуль на Сяргея Мальчыка складалi пратакол, пад дзвярыма РАУСа свайго бацьку-палiтыка чакаў сямiгадовы сын Саша.
Вiктара Сазонава, старшыню гарадзенскай фiлii БСДГ затрымалi ў самiм памяшканнi Ленiнскага РАУС.
-Капiтан Завадскi запрасiў мяне ў РАУС нiбыта дзеля размовы з Сяргеем Мальчыкам, каб я супакоiў яго, што з ягоным сынам усё ў парадку, - гаворыць Вiктар Сазонаў. – Аднак як толькi я ўвайшоў у будынак РАУСа, мне паведамiлi, што я затрыманы, i ўзялi з мяне пiсьмовыя тлумачэннi.
Усе святкаваннi адбывалася пад пiльным наглядам мiлiцыi. За людзьмi ўвесь час ехалi некалькi мiлiцэйскiх легкавушак . Два крытых грузавiка з мiлiцыянтамi стаялi напагатоў каля пажарнай вежы i ў двары вулiцы Замкавай. Усё мерапрыемства фiльмавалася двумя асобамi ў штацкiм.

Вінцук Вячорка
Аляксандр Мілінкевіч

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international