Павел Вінаградаў вярнуўся ў Мінск з “палітычнай ссылкі”

2015 2015-10-29T15:10:17+0300 2015-10-29T15:10:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vinagradau-pravodziny-09.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў з'яжджае з Менску.

Павел Вінаградаў з'яжджае з Менску.

Былы палітвязень Павел Вінаградаў распавёў сайту palitviazni.info пра сваё жыццё ў Беразіно, вяртанне ў сталіцу і будучыя планы.

Моладзевы актывіст апазіцыі Павел Вінаградаў, вядомы частымі затрыманнямі і суткамі арышту, каля году таму вырашыў з’ехаць з Мінска. Асноўная прычына — пагроза трапіць у лекава-працоўны прафілакторый, бо актывіст ужо меў некалькі адміністрацыйных арыштаў быццам бы за «стан алкагольнага ап’янення».

«Ёсць палітзняволеныя, ёсць палітпрызыўнікі, а я вось быў бы першым паліталкаголікам», – распавядаў Павел Вінаградаў журналістам.

Нагадаем, пасля падзей у снежні 2010 году Павел Вінаградаў быў арыштаваны, а затым асуджаны на 4 гады зняволеньня. 14 верасьня 2011 г. актывіст быў вызвалены паводле ўказу аб памілаванні, падпісанага кіраўніком дзяржавы.

– У Беразіно я вымушаны быў знаходзіцца больш за 10 месяцаў, – кажа Павел Вінаградаў. – І скажу, што гэта быў даволі цікавы этап у маім жыцці. Не часта табе даводзіцца пабыць у месцы, дзе можна пра ўсё забыцца – і пра “крывавы рэжым”, і пра ўсё астатняе. У раённым цэнтры я проста адпачываў і атрымліваў асалоду ад прыроды.

– Уявім сабе, што вы не згадзіліся б з’язджаць са сталіцы…

– Мяркую, што была б рэальная магчымасць патрапіць у ЛТП. Падчас адвольных затрыманняў мне рэгулярна прыпісвалі «стан алкагольнага ап’янення» альбо лаянку, таму маглі “закрыць” толькі так. Можа быць, увесь тэрмін там я і не прасядзеў бы, выйшаў бы у адзін дзень з Мікалаем Статкевічам. Бо ўладзе трэба было б альбо адпускаць усіх “палітычных”, альбо нікога не адпускаць. Але знаходжанне ў Беразіно дало і плён – з мяне знялі прэвентыўны нагляд.

– Колькі разоў вас саджалі на “суткі” за лаянку ды “стан алкагольнага ап’янення”?

– Калі не памыляюся, усяго на “сутках” я быў 19 разоў. Гэта за апошнія 5 гадоў. З іх 17 разоў – пачынаючы з 2012 году. Усяго ж па адміністрацыйных справах правёў за кратамі больш за 200 сутак. Своеасаблівы рэкорд!

– Вызначыліся, чым зараз будзеце займацца?

– Поўнасцю судзімасць з мяне яшчэ не знялі, яна закончыцца толькі ў верасні наступнага году. Таму пад фармальным наглядам яшчэ знаходжуся. А ўвогуле, пасля прыезду ў Мінск трэба яшчэ аглядзецца, што адбываецца ў палітычным жыцці, ды прыняць нейкае рашэнне.

palitviazni.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international