Беларусь зробіць справаздачу аб выкананні міжнародных абавязацельстваў у КПЧ ААН

2015 2015-10-29T13:24:05+0300 2015-10-29T14:17:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/oon1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларусь упершыню з 1997 года прадставіць у Камітэт ААН па правах чалавека справаздачу аб выкананні сваіх міжнародных абавязацельстваў. У пералік пытанняў, падрыхтаваных для краіны Камітэтам, увайшлі і тыя, што былі рэкамендаваныя беларускімі праваабаронцамі.

Паводле ўстаноўленнай працэдуры, кожныя 4 гады дзяржава дае справаздачу перад Камітэтам па правах чалавека аб ходзе выканання сваіх абавязацельстваў па Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Зараз Рэспубліцы Беларусь трэба будзе падрыхтаваць адказы на пералік пытанняў, падрыхтаваных Камітэтам па правах чалавека. На аснове адказаў Беларусь прадставіць у КПЧ даклад.

У працэсе распрацоўкі пераліку беларускія НДА атрымалі магчымасць падрыхтаваць справаздачу з прапановамі, якія пытанні можна было б задаць. Кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый прааналізавала сітуацыю з правамі чалавека, распрацавала шэраг рэкамендацый і падала сваю справаздачу ў Камітэт па правах чалавека ў красавіку 2015.

У падрыхтаваным дакуменце беларускія праваабаронцы, сярод якіх былі і выпускнікі праграмы "Міжнароднае права для грамадскіх інтарэсаў", парэкамендавалі запытаць як агульную інфармацыю аб сітуацыі з правамі чалавека ў дзяржаве, так і канкрэтныя звесткі аб выкананні артыкулаў Пакта, у тым ліку, з улікам папярэдніх рэкамендацый камітэта. Так, напрыклад, праваабаронцы прапанавалі задаць пытанні аб абароне права на жыццё і права на справядлівы суд, аб забароне катаванняў і іншых прыніжаючых годнасць відаў абыходжання або пакарання, аб свабодзе перамяшчэння і свабодзе сумлення і рэлігійных перакананняў. Таксама праваабаронцы звярнулі ўвагу на пытанні дыскрымінацыі, прымусовай працы, свабоды выказвання меркаванняў, мірных сходаў, свабоды асацыяцыяў і рэалізацыю права на ўдзел у дзяржаўных справах.

Важна адзначыць, што многія пытанні, падрыхтаваныя беларускімі НДА, у выніку былі адлюстраваны ў Пераліку пытанняў Камітэта па правах чалавека для Беларусі, прынятым у ліпені 2015. Прапановы кааліцыі беларускіх праваабаронцаў былі ўлічаны і разам з іншымі ў пералік увайшлі пытанні, якія тычацца смяротнага пакарання, адвольных арыштаў і затрыманняў, абмежаванні свабоды мірных сходаў. Таксама Рэспубліцы Беларусь зараз маецца пракаментаваць інфармацыю пра выпадкі адвольнага абмежавання свабоды перамяшчэння ў дачыненні да праваабаронцаў, адвакатаў і журналістаў, аб выгнанні беларускай праваабаронцы Алены Танкачовай, пра пераследы і запалохванне адвакатаў, якія працуюць над палітычна матываванымі справамі.

Паводле інфармацыі Беларускага дома правоў чалавека ім. Б. Звозскава

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international