Салігорскі суд заняў бок актывіста АГП

2015 2015-10-29T09:14:41+0300 2015-10-29T09:14:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg

Справа накіраваная на чарговы разгляд у ДАІ Салігорскага раёна. Пра гэта актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Малочка паведаміў сайту charter97.org.

«Справа тычыцца не толькі парушэння закона «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» і закона «Аб дзяржаўнай службе», праблемы няведання супрацоўнікамі міліцыі Салігорскага раёна беларускай мовы, якую яны павінны ведаць на тым узроўні, які неабходны ім для выканання сваіх службовых абавязкаў, але і аб канкрэтных працэсуальных супярэчнасцях у гэтай справе.

Супрацоўнікамі ДАІ пры складанні адміністрацыйнага матэрыялу не быў агледжаны мой аўтатранспартны сродак. Імі не быў высветлены факт таго, ці з'яўляюцца занавескі, усталяваныя ў маім аўто, канструкцыйнымі элементамі завода-вытворцы майго аўтамабіля. Калі гэтыя «шторкі» з'яўляюцца незаконнымі, праз што быў складзены адміністрацыйны матэрыял, то чаму супрацоўнікамі ДАІ не было выпісана адпаведнае прадпісанне на тое, каб ва ўказаны тэрмін яны, гэтыя «шторкі», былі мной дэмантаваныя. Такія прадпісанні ў абавязковым парадку выпісваюцца ў незаконным таніраванні. Што такое наогул «шторкі» і як яны павінны выглядаць, бо ў законе няма канкрэтнага вызначэння гэтага тэрміна. Калі «шторкі» ў нашай краіне забароненыя, то на якой падставе прыватныя фірмы атрымліваюць ліцэнзію, вырабляюць і прадаюць іх. Усе гэтыя пытанні я задаў суду, які прайшоў 27 кастрычніка 2015 года», - сказаў ён.

Аляксандр Малочка патлумачыў, што на сённяшні момант складваецца наступная сітуацыя: прыватныя фірмы атрымліваюць ліцэнзіі і плацяць падаткі за тое, што вырабляюць нібыта забароненыя ў нашай краіне «шторкі».

«Яны актыўна вядуць рэкламу сваёй прадукцыі. Супрацоўнікі ДАІ, дзякуючы таму, што ў законе няма вызначэння таго, што ж такое «шторкі», складаюць адміністрацыйныя пратаколы на кіроўцаў. Ктроўцы купляюць гэтую прадукцыю ў фірмаў, якія, у сваю чаргу, атрымліваюць ліцэнзіі ад дзяржавы на яе выраб. Вось такое недапасаванне атрымліваецца.

На ўсе гэтыя пытанні я спадзяюся атрымаць адказы ад адпаведных дзяржаўных органаў.

На сёння суд заняў мой бок і зацікавіўся фактам таго, што супрацоўнікі ДАІ Салігорскага раёна разумеюць пад словам «шторкі» і чым яны кіраваліся, калі складалі адпаведны адміністрацыйны матэрыял. Паводле выніку, справа накіраваная на дадатковую праверку ў ДАІ Салігорскага раёна», - патлумачыў актывіст.

Нагадаем, увечары 25 чэрвеня жыхар Салігорска Аляксандр Малочка быў спынены за дробнае правапарушэнне пры руху на сваім аўто супрацоўнікамі ДАІ. На кіроўцу незаконна быў складзены пратакол.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international