Міклаш Харасці: Прыкметаў паляпшэння становішча ў карыстанні правам на свабоднае выказванне меркаванняў у Беларусі няма

2015 2015-10-28T10:08:46+0300 2015-10-28T11:33:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miklash_harashci.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міклаш Харасці, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Міклаш Харасці, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці 29 кастрычніка на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН прадставіць даклад аб свабодзе выказвання меркаванняў у Рэспубліцы Беларусь.

У дакладзе, падрыхтаванным на аснове аналізу праваабарончай інфармацыі са шматлікіх крыніцаў, у тым ліку падрыхтаванай Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, спецыяльны дакладчык адзначае, што, “нягледзячы на ​​пастаянныя заклікі з боку грамадзянскай супольнасці ў краіне і з боку міжнароднай супольнасці, адчувальных прыкмет паляпшэння становішча ў карыстанні правам на свабоднае выказванне меркаванняў няма. Абмежавальная сістэма дазвольнай рэгістрацыі тармозіць развіццё плюралістычных і незалежных навінавых сродкаў масавай інфармацыі, падаўляе свабоду выказвання меркаванняў у рэжыме онлайн і стрымлівае мастацкую творчасць у краіне. Гэтая рэпрэсіўная сістэма рэгулявання яшчэ больш пагаршаецца пераследам любога сродку масавай інфармацыі або любой асобы, якія імкнуцца рэалізаваць сваё права на свабоду слова”.

Даклад таксама змяшчае рэкамендацыі, якія маюць на мэце падтрымаць Беларусь у справе захавання як свабоды выказвання меркаванняў, замацаванай у Канстытуцыі краіны, так і яе міжнародных абавязацельстваў. "Зробленыя ў дакладзе высновы паказваюць на тое, што ўсталяваная за апошнія два дзесяцігоддзі сістэма кіравання сродкамі масавай інфармацыі фактычна падавіла ажыццяўленне права на свабоду меркаванняў і інфармацыю. Асаблівую трывогу ў сувязі з гэтым выклікае прыняцце ў снежні 2014 паправак да закона аб СМІ, паколькі папраўкі датычацца апошняй апоры свабоднага выказвання меркаванняў - інтэрнэту", - адзначаецца ў Дакладзе.

Поўны тэкст дакладу на рускай мове

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international