Жыхар Брэста працягвае патрабаваць ўзбуджэння крымінальнай справы наконт падробкі дакументаў падчас прэзідэнцкіх выбараў

2015 2015-10-27T14:53:38+0300 2015-10-27T14:53:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turchaniak_dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Брэсцкі каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк

Брэсцкі каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк

Актывіст Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк накіраваў скаргу на імя пракурора Брэста на дзеянні аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Маскоўскага раёна горада.
У сваёй скарзе Турчаняк нагадвае, што на наступны дзень пасля выбараў накіраваў у гарадскую пракуратуру заяву аб узбуджэнні справы паводле артыкула 192 Крымінальнага кодэкса РБ па факце падробкі выбарчых бюлетэняў і заведама няправільным падліку галасоў на выбарчым участку №60 Маскоўскага раёна г.Брэста. Як паведаміў Дзяніс Турчаняк, “у заяве былі выкладзены юрыдычна значныя факты і падзеі, якія складаюць аб'ектыўны бок злачынства, прадугледжанага згаданым артыкулам Крымінальнага кодэкса”.
Пракуратура перанакіравала заяву актывіста для праверкі ў аддзел унутраных спраў адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста, а адтуль заява трапіла ў тэрытарыяльную камісію па выбарах прэзідэнта РБ, якая не з'яўляецца органам крымінальнага пераследу і не мае кампетэнцыі распачаць крымінальную справу. У выніку Дзяніс Турчаняк атрымаў адказ з Маскоўскага РАУС Брэста, што справа распачатая не будзе, хаця праверка паводле заявы не праводзілася. Акрамя таго, самога актывіста ніхто з службовых асоб гэтага аддзела не апытваў і пратакол тлумачэнняў не складаў.
У скарзе на імя пракурора горада Турчаняк просіць прызнаць, што неправядзенне праверкі РАУС з'яўляецца парушэннем патрабаванняў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РБ; даць указанне правесці аб'ектыўную і поўную праверку, а пры наяўнасцi падстаў – распачаць крымінальную справу.
Аналагічную скаргу накіраваў і жыхар Брэста Сяргей Вакуленка, які дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы па факце падробкі выбарчых бюлетэняў і заведама няправільным падліку галасоў на выбарчым участку №53 Маскоўскага раёна горада Брэста.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international