Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-10-27T07:10:40+0300 2015-11-02T10:37:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

"Хроніка": 

Міліцыя не можа знайсці вандалаў, якія апаганілі помнік Міхаілу Жызнеўскаму; Беларускія праваабаронцы рыхтуюцца да VI Міжнароднага кангрэса супраць смяротнага пакарання; Украінская праваабаронца Марыя Ясяноўская хоча высветліць прычыны свайго затрымання ў Мінску; Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» і былы палітвязень Алесь Бяляцкі выступіў на канферэнцыі "Варшаўскі дыялог для дэмакратыі".

“Каментар Эксперта”: Валянцін Стэфановіч пракаментаваў выступ Лідзіі Ярмошынай на TUT.BY. Праваабаронца звярнуў увагу на тое, што дагэтуль у заканадаўстве не прапісаны метад падліку бюлетэняў участковымі выбарчымі камісіямі.

"Асоба": Былы палітвязень Яўген Васьковіч, які быў асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі. Падчас зняволення адміністрацыя неаднаразова ціснула на яго па розных прычынах: з-за адмовы пісаць прашэнне аб памілаванні, з-за адмову ад працы і надуманыя дробныя парушэнні. 

У музычных паўзах -  кампазіцыі ў выкананні Janis Joplin.

.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international