Праваабарончы праект “ГейБеларусь” зьмяніў назву

2015 2015-10-21T10:06:00+0300 2015-10-26T10:08:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mankouskaya.jpg
Наталля Манькоўская

Наталля Манькоўская

17 кастрычніка прайшоў справаздачна-выбарчы зьезд праекта “ГейБеларусь”, на якім абралі новае кіраўніцтва арганізацыі.

На зьезьдзе сябры арганізацыі абралі новую Раду, а старшынёй стала Натальля Манькоўская, якая зьмяніла на пасадзе Сяргея Андросенку (летась эміграваў у Швэцыю).

Галоўны вынік мерапрыемства — прыняцьцё рашэньня аб зьмене пазыцыянаваньня і перайменаваньні арганізацыі ў Беларускі праваабарончы цэнтар “Ідэнтычнасьць”.

Новая кіраўніца арганізацыі расказала, што да зьмены назвы яны ішлі ўжо некаторы час. Неўзабаве, пасьля рэбрэндынгу, цэнтар “Ідэнтычнасьць” зладзіць невялікую прэзэнтацыю арганізацыі і пакажа новы сайт.

— Зьмест дзейнасьці застанецца такім жа, то бок ЛГБТ — па-ранейшаму наша мэтавая група. Праўда, цяпер большую ўвагу цэнтар “Ідэнтычнасьць” будзе надаваць адвакацыйнай дзейнасьці, — паведаміла Натальля Манькоўская.

Беларускі праваабарончы цэнтар “Ідэнтычнасьць” зарэгістраваны ў Літве і зьяўляецца сябрам Асамблеі НДА Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international