На скаргу слонімскага назіральніка Івана Бедкі ЦВК не адказала па сутнасці (дакумент)

2015 2015-10-23T15:37:43+0300 2015-10-23T15:38:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cvk-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Пасля выбараў жыхар Слоніма Іван Бедка, які быў назіральнікам на выбарчым Маладзёжным участку № 10 г. Слоніма, што месціўся ў СШ № 7, напісаў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію. Іван Бедка ўказаў, што ў складзе камісіі былі ў асноўным настаўнікі школы, дзе месціўся выбарчы ўчастак, а старшынёй – дырэктар гэтай школы, два назіральнікі таксама былі з гэтай школы. І. Бедка адзначыў, што, са слоў бацькоў вучняў СШ № 7, настаўнікі папярэджвалі дзяцей, каб тыя сказалі, каб іх бацькі галасавалі толькі датэрмінова. Адразу пасля падліку галасоў аб’яўляліся вынікі галасавання, лічбы падлічаных бюлетэняў паведамляліся сакратару камісіі шэптам.

У адказе, які спадар Бедка атрымаў за подпісам Л. Ярмошынай, ніякіх канкрэтных ацэнак пералічаных праблем не ўтрымліваецца. А ў апошнім абзацы спадарыня Ярмошына паведаміла: “…пры падрыхтоўцы да наступных выбараў увага будзе звернута на выкананне працэдуры падліку галасоў і забеспячэнне умоў для назірання за гэтым працэсам”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international