Вярхоўны суд на паўгады павялічыў тэрмін зняволення Міхаілу Жамчужнаму

2015 2015-10-23T15:03:22+0300 2015-10-23T15:37:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzhny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны. Фота: svaboda.org

Міхаіл Жамчужны. Фота: svaboda.org

23 кастрычніка прадстаўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Таццяна Рэвяка прысутнічала на агалошванні рэзалютыўнай часткі судовага рашэння па выніках разгляду касацыйнай скаргі заснавальніка праваабарончай арганізацыі «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага.

Як і чакалася, касацыя ў Вярхоўным судзе адбывалася ў закрытым рэжыме - з прычыны наяўнасці сакрэтных звестак у матэрыялах справы. Аднак прадстаўнік ВС раней паведаміла праваабаронцам пра верагодную магчымасць прысутнасці грамадскасці і СМІ на агалошванні рэзалютыўнай часткі судовага рашэння.

Як адзначыла Таццяна Рэвяка, сёння яна была адзіным прадстаўніком грамадскасці, які скарыстаўся гэтай магчымасцю.

Па інфармацыі праваабаронцы, старшынюючы суддзя Міхаіл Кашко, які агалошваў рэзалютыўную частку, назваў павялічаны на паўгады тэрмін зняволення для Міхаіла Жамчужнага – 6 гадоў і 6 месяцаў (пракурор патрабаваў 7 гадоў), але не назваў матывацыю, паведаміўшы, што асуджанаму будзе даслана пісьмовае вызначэнне суда.

“Міхаіл Жамчужны быў у клетцы, яго ахоўвалі чатыры супрацоўнікі міліцыі. Я зразумела, што ён пазнаў мяне, паколькі павітаўся. Сам выглядае бадзёрым, падцягнутым. Калі мы ў залі чакалі суддзю, ён сказаў, што і надалей будзе займацца абаронай правоў зняволеных”, - распавяла Таццяна Рэвяка.

Таксама яна адзначыла, што суддзя нагадаў асуджанаму пра права на спатканне з блізкімі сваякамі, на што Міхаіл Жамчужны адказаў, што не мае такіх, і папрасіў спатканне з блізкім сябрам. Суддзя адказаў, што гэта не прадугледжана законам.

Што тычыцца сутнасці сённяшняга судовага паседжання, то па словах Таццяны Рэвяка, яно нічога не праясніла.

“Мы па-ранейшаму спадзяемся, што зможам атрымаць інфармацыю пра сутнасць справы Міхаіла Жамчужнага, каб высветліць, ці ўяўляе інфармацыя, якую ён спрабаваў здабыць, грамадскі інтарэс і ці датычыць абароны правоў зняволеных”, - патлумачыла яна.   

У бліжэйшы час ПЦ “Вясна” мае намер даслаць у Вярхоўны суд запыт на інфармацыю па справе Міхаіла Жамчужнага, паколькі прысуд яму ўступіў у законную сілу.

Пакуль асуджаны ўтрымліваецца ў СІЗА №1 г. Мінска. Не выключана, што адсюль ён будзе накіраваны ў вызначанае для адбыцця пакарання месца. Як стала вядома, у яго склаліся напружаныя адносіны з адміністрацыяй віцебскага СІЗА, дзе ён утрымліваўся дагэтуль.   

Нагадаем, Міхаіл Жамчужны 10 ліпеня бягучага году быў асуджаны Віцебскім абласным судом да 6 гадоў калоніі строгага рэжыму. Ён быў абвінавачаны па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса - арт. 376 (ч.1, ч.2), арт. 375 (ч.1), арт. 431 (ч.1, ч.2). Гэта наўмыснае раскрыццё звестак, якія складаюць службовую тайну, незаконнае набыццё (выраб) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, якая складае службовую таямніцу, а таксама дача хабару. Праз закрытасць судовага працэсу ПЦ “Вясна” не мае дастатковай інфармацыі, каб даць ацэнку гэтай крымінальнай справе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international