Яўген Васьковіч: “У зняволенні мне дапамагала ўвага звонку” (відэа)

2015 2015-10-23T11:35:41+0300 2015-10-23T13:00:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jaugen_vaskovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Былы палітвязень Яўген Васьковіч

Былы палітвязень Яўген Васьковіч

Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае серыю інтэрв’ю з нядаўнімі палітвязнямі пра час, праведзены за кратамі, і праблемы, з якімі яны там сутыкнуліся. Прапануем вам сведчанні ад Яўгена Васьковіча.

Былы вязень Яўген Васьковіч быў асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі. Падчас зняволення адміністрацыя неаднаразова ціснула на яго па розных прычынах: з-за адмовы пісаць прашэнне аб памілаванні, з-за адмову ад працы і надуманыя дробныя парушэнні.

Камера для асуджаных, калі мяне ўжо асудзілі, была два на два метры. Яна была разлічаная на шасцярых, але меней за восем чалавек там не было ніколі. За час майго знаходжання там колькасць людзей дасягала 12. Але адміністрацыя ўлічвала гэтыя ўмовы. Частка людзей спала ўначы, а частка ўдзень. Уначы святло не выключалася.

Калі прыехаў у калонію, я быў адразу змешчаны ў карантын, дзе зазвычай усе знаходзяцца некаторы час ў залежнасці ад таго ці пісаў чалавек прашэнне аб памілаванні, ці чакае амністыі, праз тыдзень-два размяркоўваюць у атрад. Я знаходзіўся ў карантыне два месяцы. Мне давялося там два разы з’ездзіць у ШЫЗА за ружанец і біблію, і за адмову маршыраваць.

Па словах вязня, зараз адміністрацыя стараецца ўвогуле не прымаць такіх радыкальных дзеянняў, як збіццё ці пашкоджанне здароўя. Самы моцны ціск з боку адміністрацыі – псіхалагічны. Яўген Васьковіч адзначыў, што ўвага звонку і пастаянныя публікацыі ў СМІ дапамагалі яму трымацца ў цяжкіх умовах і пазбягаць канфліктаў.

У атрадзе было вельмі дрэнная стаўленне з боку адміністрацыі. І тады я пачаў адмаўляцца ад працы і прыбірання. За гэта я быў пазбаўлены пасылак, перадач і спатканняў. Была пакінута толькі адна бандэроль на год. З гэтага часу мяне пачалі пастаянна змяшчаць у штрафны ізалятар. Але адзін чалавек з адміністрацыі, які на той час быў нампарорам (намеснік па рэжымна-аператыўнай рабоце - заўв. рэд.), даваў мне малыя тэрміны ў ШЫЗА – ад трох да пяці сутак. Праз некаторы час я быў размешчаны ў памяшканне камернага тыпу. Перад гэтым я сустрэў Міколу Дзядка, калі ён ішоў на роспіс. У мяне атрымалася перадаць праз яго будучую жонку Валерыю Хоціну інфармацыю пра тое, што да мяне могуць ужыць 411 артыкул Крымінальнага кодэкса за непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы. Гэтую інфармацыю хутка перадалі ў СМІ. І калі я знаходзіўся ў ПКТ, за дзень да суда да мяне прыйшлі і сказалі, што ў хуткім часе будзе суд, але справа пра 411 артыкул не ідзе.

За тыдзень да гэтага я атрымаў нумар “Нашай Нівы”, дзе быў размешчаны артыкул, што мяне будуць судзіць. На наступны ж дзень, 12 кастрычніка адбыўся суд і я атрымаў тры гады турмы за парушэнні.

Тое, што да мяне была прыцягнута ўвага звонку вельмі дапамагала, бо мне стараліся не замінаць. Калі і ўздзейнічалі, то толькі ў адміністрацыйным парадку. Апошнім часам усё адбывалася вельмі далікатна. Тыя людзі, якія хацелі нейкіх стычак, былі вымушаныя стрымлівацца”.

Не аднойчы палітвязень адмаўляўся і ад працы:

“Я адмаўляўся ад працы, бо на мяне адразу пачаўся ціск з боку адміністрацыі. Яны намагаліся прынізіць мяне і ў вачах асуджаных. Калі мяне першы раз паставілі дзяжурным па атрадзе і я павінны быў прыбіраць, прыйшоў аператыўны супрацоўнік і сказаў, што я павінны прыбіраць пры ім. Я адмовіўся. Сярод асуджаных выкарыстоўваюцца такія метады, каб прыбіць чалавека. За адмовы ад працы мне былі прызначаныя парушэнні, з-за гэтага пазбаўлялі чагосьці, а пасля пазбаўлялі волі ў месцах няволі.

Пасля вяртання з крытай турмы ў калонію я вырашыў ісці на працу, каб найперш менш кантактаваць з адміністрацыяй і мець менш залішняй увагі з іх боку. Тады я вырашыў рабіць усё, каб мяне перавялі на пасяленні і спрасцілі меру ўтрымання. Я рабіў усё, каб у адміністрацыі не было прычын мне адмовіць. Таму стаў хадзіць на працу і стаў больш спакойна ставіцца да ўсяго.

Я працаваў на швейнай вытворчасці і атрымліваў заробак у 19 тысяч рублёў. З заробку знімалі частку грошаў. У атрадах нават развесілі такія прайс-лісты: колькі каштуе ежа, пражыванне, вада, святло і інш”.

 

Нагадаем, Яўген Васьковіч быў узяты пад варту з 17 студзеня 2011 г., асуджаны 18 траўня 2011 г. судом Бабруйскага раёна і г.Бабруйску па ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры) да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэннем суду ад 12 кастрычніка 2011 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №15 у Магілёве ў турму №4 г. Магілёва. 12 кастрычніка 2014 года быў зноў пераведзены ў калонію №15 у Магілёве.
22 жніўня выйшаў на волю паводле ўказа прэзідэнта аб памілаванні шасці палітвязняў.

Глядзець таксама:

Мікалай Дзядок: Правілы распарадку за кратамі скіраваныя на знішчэнне чалавека (відэа) 

Юрый Рубцоў: Людзей у СІЗА трымаюць фактычна не ў камерах, а ў прыбіральнях (відэа)

Ігар Аліневіч: Турэмшчыкі баяцца толькі аднаго – моцы (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international